ЁВА 22:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён ратуе [нават] таго, хто не без віны, і будзе ён уратаваны дзеля чыстасьці рук сваіх». Біблія (пераклад В. Сёмухі) выбавіць і небязьвіннага, і ён выратуецца чысьцінёю рук тваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён уратуе нявіннага, і будзеш ты ўратаваны ў чысціні рук сваіх». |
І пайшлі Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы, і зрабілі так, як сказаў ім ГОСПАД. І ўзглянуў ГОСПАД на аблічча Ёва.
Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна,
Калі вы выцягваеце рукі, Я адварочваю вочы Мае ад вас, і нават калі павялічыце малітвы вашыя, ня выслухаю, бо рукі вашыя ў крыві.
І адбудуюць [сыны] твае руіны адвечныя, ты адновіш падваліны многіх пакаленьняў, і назавуць цябе аднавіцелем выломаў, абнавіцелем шляхоў для засяленьня.
Аббяжыце вуліцы Ерусаліму, паглядзіце і прасачыце, і абшукайце на пляцах ягоных, ці знойдзеце чалавека, ці няма таго, хто чыніць суд, шукае праўды, і Я прабачу ім.
А цяпер, прашу, маліце аблічча Божае, каб Ён зьлітаваўся над вамі. З рук вашых было гэта, дык ці Ён прыйме аблічча каго з вас? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
і сказаў: “Ня бойся, Паўле! Ты мусіш стаць перад цэзарам, і вось, Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою”.
Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;