Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 42:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І пайшлі Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы, і зрабілі так, як сказаў ім ГОСПАД. І ўзглянуў ГОСПАД на аблічча Ёва.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 І пайшлі Эліфаз Тэманіцянін і Вілдад Саўхэянін і Сатар Нааміцянін, і зрабілі так, як Гасподзь загадаў ім, - і Гасподзь прыняў аблічча Ёва.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Дык пайшлі Эліфаз Тэманіт, Балдад Сугіт і Зафар Нааматыт і зрабілі так, як было сказана ім Госпадам. І прыняў Госпад аблічча Ёва.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 42:9
16 Крыжаваныя спасылкі  

Вераю Абрагам, калі быў пакліканы, падпарадкаваўся, каб ісьці ў месца, якое меў атрымаць у спадчыну, і выйшаў, не разумеючы, куды ідзе.


І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».


Дык я неадкладна паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, прыйшоўшы. А цяпер мы ўсе прыйшлі перад [аблічча] Бога, каб слухаць усё, што загадана табе ад Бога».


Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.


Гаворыць маці Ягоная слугам: «Што Ён вам скажа, зрабіце».


І прыйдуць да цябе з паклонам сыны крыўдзіцеляў тваіх, і ўпадуць да стопаў ног тваіх усе, якія пагарджалі табою, і назавуць цябе Горадам ГОСПАДА і Сыёнам Сьвятога Ізраіля.


Ідзі, еш з радасьцю хлеб твой і пі са спакойным сэрцам віно тваё, калі даспадобы Богу справы твае.


І цяпер вазьміце сем бычкоў і сем бараноў, і пайдзіце да слугі Майго Ёва, і складзіце цэла­спаленьне за сябе. І слуга Мой Ёў памоліцца за вас. І Я ўзгляну на аблічча ягонае, і не зраблю вам благога, хоць вы не гаварылі пра Мяне слушна, як слуга Мой Ёў».


Будзеш прасіць Яго, і Ён выслухае цябе, і ты споўніш абяцаньні твае.


І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, і наведаць яго, і пацешыць.


І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.


І калі будуць тры чалавекі [праведныя] пасярод яе: Ной, Данііл і Ёў, яны дзеля праведнасьці сваёй захаваюць [толькі] жыцьцё сваё, кажа Госпад ГОСПАД.


I памаліўся Абрагам да Бога, і аздаравіў Бог Абімэлеха, і жонку ягоную, і нявольніцаў ягоных, і яны нараджалі,


Ён ратуе [нават] таго, хто не без віны, і будзе ён уратаваны дзеля чыстасьці рук сваіх».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы