ЁВА 21:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Паглядзіце на мяне і аслупянейце, і ўдарце рукою ў вусны свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паглядзеце на мяне і жахнецеся, і пакладзеце палец на вусны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Звярніце ўвагу на мяне і аслупянейце, і пакладзіце на вусны свае палец. |
Але калі здалёк узьнялі яны вочы свае, не пазналі яго, і ўзьняўшы голас, плакалі, і разьдзёрлі яны адзеньне сваё, і пасыпалі попелам галовы свае.
Так шматлікія народы зьдзівяцца, і валадары закрыюць вусны свае перад Ім, бо ўбачаць тое, пра што ім ніколі не расказвалі, і зразумеюць тое, пра што ня чулі.
Убачаць народы і будуць асаромленыя з усёю моцаю сваёю; паложаць руку на вусны, вушы іхнія стануцца глухія.
О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
А яны яму сказалі: «Маўчы! Палажы палец на вусны свае і хадзі з намі, каб мелі мы ў табе і бацьку, і сьвятара. Як табе лепей, быць сьвятаром у доме аднаго чалавека, ці быць сьвятаром калена і роду Ізраіля?»