ЁВА 16:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Я быў спакойны, але Ён устрос мяне, схапіў мяне за шыю і раструшчыў мяне, і зрабіў мяне як цэль для Сябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я быў спакойны, але Ён патрэс мяне; узяў мяне за шыю і пабіў мяне і паставіў мяне конам Сабе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я, той самы задаволены калісьці, знянацку раструшчаны стаўся. Схапіў Ён мяне за шыю, зламаў мяне і паставіў мяне перад Сабою, быццам на знак. |
калі сьветач Ягоны сьвяціў над галавой маёй, калі ў сьвятле Ягоным хадзіў я ў цемры,
Бо стрэлы Усемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.
Саграшыў я, дык што маю зрабіць Табе, бо Ты дасьледуеш чалавека? Чаму зрабіў Ты, што я зрабіўся ворагам для Цябе, і сам сабе стаўся невыносным?
Калі яны хапалі цябе далоняй, ты ламаўся і калечыў ім усю руку, а калі абапіраліся на цябе, ты ламаўся і хісталіся сьцёгны іхнія.
І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць».
якія за душу маю падстаўлялі шыі свае, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў, і царкву, якая ў іхнім доме.