Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


74 Вершы з Бібліі пра сяброўства

74 Вершы з Бібліі пра сяброўства

Задумайся, сябар, ці часта мы звязваем каханне і сяброўства са святам і добрымі пачуццямі? Але ж Пісанне кажа нам, што сапраўднае, шчырае каханне не залежыць ад пачуццяў. Гэта хутчэй рашэнне, гэта мэтанакіраванасць, гэта нешта значна глыбейшае, чым проста жаданне быць каханым.

Каханне павінна быць бескарыслівым. Аддаваць каханне, не чакаючы ўзамен, — вось што аднаўляе наш дух, вось што робіць нас лепшымі кожны дзень.

Як жа зразумець, што такое сапраўднае каханне і сяброўства? Давайце звернемся да наступных радкоў: «Каханне цярплівае, каханне добразычлівае, яно не зайздросціць, каханне не выхваляецца, не ганарыцца, не бессаромнае, не шукае свайго, не раздражняецца, не думае пра зло, не радуецца непраўдзе, а радуецца праўдзе; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць. Каханне ніколі не перастае, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца». (1 Карынфянаў 13:4-8).




ВЫСЛОЎІ 18:24

Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:11-12

Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку. Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:12

І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:9

Паланіла ты сэрца маё, сястра мая нявеста, паланіла ты сэрца маё адным [позіркам] вачэй тваіх, і аднымі пацеркамі на шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:19

Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:7

Уся ты прыгожая, сяброўка мая, і заганы няма ў табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:16

«Які прыгожы ты, любы мой, які цудоўны! Ложак наш — зеляніна,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:15

«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая прыгожая! Вочы твае — як галубкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 8:7

Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-7

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:8

Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:10

Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахошчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:14

А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 8:6-7

Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА. Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:21

І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:22

Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 2:2

«Як лілея сярод церняў, так сяброўка мая сярод дзяўчатаў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 133:1

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:8

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 9:9

Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, у-ва ўсе дні марнага жыцьця твайго, якія дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьці тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьці і ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:10

Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:17-18

Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым. Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:2

«Няхай ён цалуе мяне пацалункамі вуснаў сваіх!» «Бо пяшчоты твае лепшыя за віно.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 8:6

Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-8

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае. Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:9

Хто прыкрывае правіну, шукае любові, а хто паўтарае слова, разьдзяляе сяброў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:15

Я больш не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны, а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, паведаміў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 12:33

І любіць Яго ўсім сэрцам, усім розумам, усёю душою ды ўсёю моцаю, і любіць бліжняга як самога сябе больш, чым усе цэласпаленьні і ахвяры».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 2:23

І споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць», і: «Сябрам Богу быў ён названы».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 2:16

«Любы мой [належыць] мне, а я — яму, ён пасьвіць сярод лілеяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:7

Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:15

Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:28

Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:4

«Цягні мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадару, у пакоі свае». «Будзем радавацца і весяліцца з табою, будзем узгадваць пра пяшчоты твае [больш], чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:12

Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:13

Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:12

Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 42:10

І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:11

Хто любіць чыстасьць сэрца, у таго ласка на вуснах яго, і валадар з ім сябруе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:17

Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:11

Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:33

Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:3-5

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас, маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне. заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю, за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12-14

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:20

Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:14

Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:63

Я — супольнік для ўсіх, што баяцца Цябе і захоўваюць загады Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:24-25

Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі, каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:20

Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:7

А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:14

Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 41:9

«Слова Бэліяла вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:6

Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць [ягоную], а пацалункі ненавісьніка шматлікія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:13-14

Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта], ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічваецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся, але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:14

Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 18:1-3

І скончыў Давід размову з Саўлам, і душа Ёнатана прыхілілася да душы Давіда, і палюбіў яго Ёнатан, як душу сваю. А на другі дзень апанаваў Саўла ліхі дух, [спасланы] Богам, і ён шалеў у доме сваім. І Давід як штодзень граў на гусьлях, а Саўл трымаў дзіду ў руцэ. І кінуў Саўл дзіду рукою сваёй, і сказаў: «Прыб'ю Давіда да сьцяны». Але Давід ухіліўся, і было так два разы. І баяўся Саўл Давіда, бо ГОСПАД быў з ім, а ад Саўла адвярнуўся. І адсунуў Саўл яго ад сябе, і прызначыў яго тысячнікам, і ён выходзіў [на вайну] і ха­дзіў перад абліччам народу. І на ўсіх шляхах сваіх меў Давід посьпех, і ГОСПАД [быў] з ім. І ўбачыў Саўл, што [Давіду] ўсё ідзе пасьпяхова, і меў страх перад ім. А ўвесь Ізраіль і Юда любілі Давіда, бо ён выходзіў [на вайну] і хадзіў перад абліччам іхнім. І сказаў Саўл Давіду: «Вось старэйшая дачка мая Мэраб. Я дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] і вядзі войны ГОСПАДА». А Саўл казаў [сабе]: «Не мая рука будзе суп­раць яго, але будзе суп­раць яго рука Філістынцаў». І сказаў Давід Саўлу: «Хто я і якое жыцьцё маё, або якая сям'я бацькі майго ў Ізраілі, каб быць мне зяцем валадара?» Але калі наблізіўся час аддаць за Давіда Мэраб, дачку Саўла, яна была аддадзена за жонку Адрыэлю з Мэхолы. І з таго дня ўзяў яго Саўл да сябе, і ня даў яму вярнуцца ў дом бацькі свайго. І [другая] дачка Саўла, Міхаль, пакахала Давіда. І паведамілі пра гэта Саўлу, і была гэтая справа слушная ў вачах ягоных. І сказаў Саўл: «Аддам яму яе, і будзе яна для яго пасткаю, і будзе супраць яго рука Філістынцаў». І другі раз сказаў Саўл Давіду: «Сёньня будзеш зяцем маім». І загадаў Саўл слугам сваім: «Пагаварыце з Давідам паціху, кажучы: “Вось, ты падабаешся валадару, і ўсе слугі ягоныя любяць цябе, дык будзь зяцем валадара”». І гаварылі гэтыя словы слугі Саўла ў вушы Давіду, і Давід сказаў: «Ці ж не малая гэта рэч у вачах вашых, каб я стаў зяцем валадару? Я ж чалавек бедны і нязначны». І паведамілі гэта слугі Саўлу, кажучы, якія словы казаў Давід. І сказаў Саўл: «Так скажыце Давіду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто скуравінак Філістынскіх, каб адпомсь­ціць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давіда ў рукі Філістынцаў. І паведамілі слугі валадара Давіду словы гэтыя, і была слушная справа гэтая ў вачах Давіда, каб стаць зяцем валадара. Яшчэ ня скончыліся прызначаныя дні, а Давід устаў і пайшоў з ваярамі сваімі, і забіў дзьвесьце Філістынцаў, і прынёс Давід скуравінкі іхнія, і адлічыў іх валадару, каб быць зяцем валадара. І аддаў Саўл дачку сваю Міхаль за жонку яму. І ўбачыў Саўл, і зразумеў, што ГОСПАД з Давідам, а Міхаль, дачка Саўла, кахае яго. І тым больш пачаў Саўл баяцца Давіда, і стаўся Саўл ворагам Давіду ў-ва ўсе дні. І заключыў Ёнатан запавет з Давідам, бо палюбіў ён яго як душу сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 6:14

Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Усемагутнага?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1-2

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць, каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца. Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё, бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі. Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце, захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў. Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі. З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною. А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас. дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:16-18

Няхай дасьць Госпад літасьць дому Анісіфора, бо ён часта падмацоўваў мяне і не саромеўся ланцугоў маіх, але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў. Няхай дасьць яму Госпад знайсьці літасьць у Госпада ў той дзень; і колькі ён служыў у Эфэсе, ты лепей ведаеш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:26

Праведнік мае перавагу над бліжнім сваім, а шлях бязбожнікаў зводзіць іх саміх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:7-9

Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае. Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам, бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:12-14

Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос. Бо мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці Юдэі, ці Грэкі, ці слугі, ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам. Бо і цела — гэта не адзін член, але шмат.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:11-12

Бо я жадаю бачыць вас, каб даць вам нейкі дар духоўны дзеля ўмацаваньня вашага, гэта значыць, суцешыцца супольна з вамі вераю адзін аднаго, вашаю і маёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:20

Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:13

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 15:4

які таго, хто пагарджае [Богам], адкідае з вачэй сваіх, а таго, хто баіцца ГОСПАДА, ушаноўвае; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:2-3

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:18

Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Любы Божа, прымі ўсю хвалу і пакланенне, бо толькі Ты адзін годны іх! Дзякуй Табе, бо Ты — крыніца ўсяго, і толькі ад Цябе паходзіць найчысцейшае і найшчырэйшае каханне і сяброўства. Прашу Цябе, благаславі жыццё кожнага шлюбу, кожнай пары і кожнага сяброўства, умацуй іх звяз, і няхай у іх сэрцах каханне і сяброўства заўсёды перамагаюць над любымі абставінамі і інтарэсамі. Госпадзе, аберагай і благаславі жыццё майго каханага/каханай, дзякуй Табе за гэты дадатак да мяне, за гэтага чалавека, створанага для мяне. Прашу Цябе, умацуй і абарані наш звяз, каб мы маглі быць адным з Табою, як Ты адзін з Айцом. Каб кожны дзень мы маглі ісці разам, трымаючыся за руку Святога Духа, і смела супрацьстаяць любым абставінам і выпрабаванням, бо толькі з Тваёй дапамогай прыходзіць наша перамога. Навучы нас працаваць разам над нашымі слабасцямі, каб кожны дзень умацоўваць наш звяз на Тваім слове. Госпадзе, абарані нас ад усіх хітрыкаў і падкопаў злога. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы