Бо сэрца гэтага народа зрабілася жорсткім, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам вачамі не ўбачыць і вушамі не пачуць, каб сэрцам не зразумець ды не навярнуцца, каб Я аздаравіў іх”.
ЯНА 8:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ведаю, што вы – нашчадкі Абрагама; але імкняцеся Мяне забіць, таму што слова Маё не дасягае вас. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ведаю, што вы — насеньне Абрагама, але вы шукаеце, каб забіць Мяне, бо слова Маё не зьмяшчаецца ў вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ведаю, што вы семя Абрагамавае: аднак намышляеце забіць Мяне, бо слова Маё не ўмяшчаецца ў вас; |
Бо сэрца гэтага народа зрабілася жорсткім, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам вачамі не ўбачыць і вушамі не пачуць, каб сэрцам не зразумець ды не навярнуцца, каб Я аздаравіў іх”.
і не жадайце сказаць у сабе: “Маем айца Абрагама”. Бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў падняць сыноў Абрагаму.
Як жа можаце верыць вы, што хвалу прымаеце адзін ад аднаго, а хвалы, што ад адзінага Бога, не шукаеце?
І пасля таго Ісус хадзіў па Галілеі, бо Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі імкнуліся забіць Яго.
Ці не Майсей даў вам закон? Але ніхто з вас не робіць па законе. Чаму імкнецеся Мяне забіць?»
Адказалі Яму: «Мы – нашчадкі Абрагама, і мы ніколі нікому не служылі. Як жа Ты кажаш: “Будзеце свабодныя”?»
Дык юдэі схапілі камяні, каб кідаць у Яго, але Ісус скрыўся і выйшаў са святыні, прайшоўшы між імі, і пайшоў далей.
Казалі ж гэта, выпрабоўваючы Яго, каб мець магчымасць абвінаваціць Яго. А Ісус, нахіліўшыся, нешта пісаў пальцам на зямлі.
Мужы браты, сыны роду Абрагама і тыя паміж вас, што баяцца Бога! Вам паслана слова збаўлення гэтага.
Ды не ўсе нашчадкі Абрагама яго сыны, але: «Ад Ізаака будуць называцца твае нашчадкі».
Душэўны ж чалавек не прымае таго, што ёсць ад Духа Божага, бо вар’яцтвам яму здаецца гэта, і не можа ўцяміць, бо [гэта] духоўна прасочваецца.
Напісаў вам, дзеці: вы ведаеце Айца. Напісаў вам, айцы: пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.