Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЯНА 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Напісаў вам, дзеці: вы ведаеце Айца. Напісаў вам, айцы: пазналі вы Таго, Хто ад пачатку. Напісаў вам, юнакі: вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі ліхога.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Я напісаў вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Я напісаў вам, юнакі, што вы дужыя, і слова Божае застаецца ў вас, і вы перамаглі злога.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Я напісаў вам, бацькі, бо вы спазналі Беспачатнага; я напісаў вам, юнакі, бо вы дужыя, і слова Божае жыве ў вас, і вы перамаглі зламысьніка.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЯНА 2:14
18 Крыжаваныя спасылкі  

У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.


Калі застанецеся ўва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, пра што захочаце, прасіце, і станецца вам.


і слова Яго не маеце ў сабе трывала, бо вы не верыце Таму, Каго Ён паслаў.


Казаў затым Ісус да тых юдэяў, якія ў Яго паверылі: «Калі вы вытрываеце ў слове Маім, станецеся сапраўды Маімі вучнямі


Ведаю, што вы – нашчадкі Абрагама; але імкняцеся Мяне забіць, таму што слова Маё не дасягае вас.


Урэшце, браты, умацуйцеся ў Госпадзе і ў сіле магутнасці Яго.


Усё магу ў Хрысце, Які ўзмацняе мяне.


дужэючы ўсякай сілаю паводле магутнасці славы Яго ва ўсякай цярплівасці і велікадушнасці, з радасцю,


Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.


Дык ты, сын мой, умацоўвайся ласкай, якая ёсць у Хрысце Ісусе,


Вось жа, запавет, які Я дам дому Ізраэля пасля тых дзён, – кажа Госпад, – даўшы законы Мае у іх думкі, ды ў сэрцы іх упішу іх і буду ім Богам, і яны будуць Мне народам.


Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, – аб Слове жыцця, –


Калі мы кажам, што не грашым, дык робім Яго ашуканцам, і слова Яго няма ў нас.


Пішу вам, айцы: вы пазналі Таго, Хто ёсць ад пачатку. Пішу вам, юнакі: вы перамаглі ліхога.


дзеля праўды, што захоўваецца ў нас ды якая застаецца з намі ў вечнасці.


Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцця братоў, якія засведчылі праўду тваю ды як ты жывеш у праўдзе.


І маеш ты цярплівасць, і перанёс шмат ты дзеля імя Майго, і не знямогся.


Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы