Хопіць для вучня, каб быў як настаўнік яго, а для паслугача – як яго гаспадар. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзебулам, тым больш хатніх яго.
ЯНА 7:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І шмат спрэчак пра Яго было ў натоўпе. Адны казалі: «Ён добры!»; а другія казалі: «Не, але зводзіць людзей». Біблія (пераклад А.Бокуна) І шмат размоваў было адносна Яго ў натоўпах: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: «Не, бо Ён падманвае грамаду». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І многа было гаманы пра Яго ў народзе: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: не, Ён зводзіць людзей. |
Хопіць для вучня, каб быў як настаўнік яго, а для паслугача – як яго гаспадар. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзебулам, тым больш хатніх яго.
кажучы: «Гаспадару, прыпомнілі мы, што ашуканец Гэты яшчэ жывы сказаў: “Праз тры дні Я ўваскрэсну”.
Сотнік, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: «Гэты Чалавек быў сапраўды Справядлівы».
Добры чалавек дабывае з добрай скарбонкі сэрца свайго дабро, а благі чалавек з ліхой скарбонкі сэрца свайго дабывае ліхоцце: бо ад перапоўненасці сэрца гавораць яго вусны.
Дык усіх ахапіў страх і славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў сярод нас» ды: «Бог наведаў народ Свой».
Людзі ж тыя, калі ўбачылі, што ўчыніў Ісус знак, казалі: «Сапраўды гэта прарок, які ідзе ў свет».
А калі фарысеі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі фарысеі і першасвятары паслугачоў, каб Яго ўзяць.
Адказалі яму і сказалі: «Ці і ты не з Галілеі? Даследуй і пабач, што прарок не паўстае з Галілеі».
Дык казалі некаторыя з фарысеяў: «Чалавек той, што не пільнуе суботы, не ёсць ад Бога»; іншыя ж казалі: «Як жа чалавек грэшнік можа чыніць такія знакі?» Гэтак дайшло да нязгоды між імі.
А быў ён чалавек добры і поўны Духа Святога ды веры. І вялікая колькасць прыхінулася да Госпада.
Бо і за справядлівага наўрад ці хто памірае; хіба за дабрадзея, можа быць, хто і адважыўся памерці.