Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 10:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Хопіць для вучня, каб быў як настаўнік яго, а для паслугача – як яго гаспадар. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзебулам, тым больш хатніх яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Даволі вучню, каб ён быў, як настаўнік ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дома назвалі Вэльзэвулам, дык ці ня тым болей хатніх яго?

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 10:25
13 Крыжаваныя спасылкі  

А Ахазія выпаў праз краты з верхняга пакоя свайго, што ў Самарыі, і захварэў, і паслаў ён пасланцоў, загадваючы ім: «Ідзіце, спытайце Бэльзэбула, бога Акарона, ці ачуняю я з гэтай хваробы сваёй?»


А фарысеі, чуючы гэта, казалі: «Ён ніяк іначай не выганяе дэманаў, як толькі з дапамогай Бэльзебула, князя дэманаў».


І калі Я з дапамогай Бэльзебула выганяю дэманаў, дык з дапамогай каго выганяюць сыны вашы? Вось чаму яны будуць вашымі суддзямі.


Фарысеі ж казалі: «Моцай князя дэманскага выганяе ліхіх духаў».


Яны сказалі Яму: «Можам». Ісус гаворыць ім: «З келіха, з якога Я п’ю, будзеце піць, ды хростам, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны.


І кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма, казалі: «Мае Бэльзебула» і «Моцай князя дэманскага выганяе дэманаў».


А некаторыя з іх казалі: «Моцаю Бэльзебула, князя дэманаў, Ён выганяе дэманаў».


А калі і шатан падзелены ў самім сабе, дык як утрымаецца царства яго? Бо вы кажаце, што Я праз Бэльзебула выганяю дэманаў.


А калі Я праз Бэльзебула выганяю дэманаў, дык сыны вашы праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.


Затым многія з іх гаварылі: «Дэмана мае і шалее! Нашто Яго слухаць?»


Адказалі людзі, кажучы: «Дэмана маеш! Хто імкнецца Цябе забіць?»


Адказалі юдэі і сказалі Яму: «Ці ж не добра мы кажам, што Ты – самарыцянін і дэмана маеш?»


Дык юдэі сказалі Яму: «Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зберажэ слова Маё, не пакаштуе смерці вечна”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы