Тады скажа Валадар тым, што будуць праваруч Яго: “Прыходзьце, дабраславёныя Айца Майго; атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету.
ЯНА 17:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога славаю, якую Я меў у Цябе перш, чым паўстаў свет. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым сьвет быў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сёньня праславі Мяне Ты, Войча, у Цябе Самога славаю, якую Я меў у Цябе раней стварэньня сьвету. |
Тады скажа Валадар тым, што будуць праваруч Яго: “Прыходзьце, дабраславёныя Айца Майго; атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету.
Кажа яму Ісус: «Ужо так доўга Я з вамі, і вы не пазналі Мяне, Піліп? Хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа ты кажаш: “Пакажы нам Айца”?
Так прамаўляў Ісус; і, падняўшы вочы Свае да неба, сказаў: «Ойча, прыйшла гадзіна: праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,
Ойча, хачу, каб тыя, якіх Ты Мне даў, былі са Мной там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты Мне даў, бо Ты Мяне палюбіў перад стварэннем свету.
І ніхто не ўзышоў на неба, толькі Той, Хто сышоў з неба, – Сын Чалавечы, Які ёсць у небе.
Ён – ззянне славы і вобраз Яго істоты, Які трымае ўсё словам магутнасці Сваёй і, здзейсніўшы праз Сябе ачышчэнне грахоў нашых, сядзіць праваруч велічы на вышынях,
якія праз Яго ўверылі ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера ваша і надзея былі скіраваны да Бога.
і жыццё аб’явілася, і мы ўбачылі, і сведчым, і прапаведуем вам гэтае жыццё вечнае, якое было ў Айца і аб’явілася нам, –
І паклоняцца яму ўсе, хто жыве на зямлі і чыё імя не запісана ў кнізе жыцця Ягняці, Які быў забіты ад заснавання свету.
Хто пераможа, таму дам сядзець са Мною на Маім пасадзе, як Я перамог і сеў з Айцом Маім на Яго пасадзе.