І назвала імя Госпада, Які прамаўляў да яе: «Ты Бог, Які бачыш мяне». І сказала яна: «Напэўна, бачыла я з плячэй Таго, Хто бачыць мяне».
СУДЗЬДЗЯЎ 15:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Бог адкрыў скалу ля Лехі і выцекла адтуль вада. Напіўшыся вады, ён ажыў духам і набраўся сілы. Таму тое месца называюць Эн-Гакарэ да сённяшняга дня. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Бог адкрыў скалу ў Лехі, і выцекла адтуль вада. І ён напіўся вады, і набраўся сілы, і акрыяў. Таму тую крыніцу назвалі Эн-Гаккорэ, і яна ў Лехі да сёньняшняга дня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адчыніў Бог яміну ў Лэсе, і пацякла зь яе вада. Ён напіўся, і вярнуўся дух ягоны, і ён ажыў; таму і названа месца гэтае: «крыніца таго, хто заклікае», якая ў Лэсе да сёньня. |
І назвала імя Госпада, Які прамаўляў да яе: «Ты Бог, Які бачыш мяне». І сказала яна: «Напэўна, бачыла я з плячэй Таго, Хто бачыць мяне».
Не многа ты меў перад тым, як я прыбыў да цябе, а цяпер стала намнога больш, і дабраславіў цябе Госпад з прыходам маім. І вось, цяпер калі ж я паклапачуся нарэшце пра дом мой?»
Тады пераказалі ўсе словы, якія сказаў ім Язэп. І калі ўбачыў ён вазы і ўсё, што прыслаў Язэп дзеля таго, каб прывезці яго, аджыў дух яго,
Падыміце вочы вашы да вышыняў і паглядзіце: Хто стварыў гэта? Той, Хто парадкам вядзе іх войска і заве іх па імені; дзеля такой вялікасці моцы і магутнасці і дужасці Яго аніводнага не бракуе.
Бо разалью воды на зямлю сасмаглую ды рэкі на сухую, вылью ад Духа Майго на патомства тваё і дабраславенне Маё на нашчадкаў тваіх.
І калі ўзняў Майсей руку, ударыўшы кіем два разы ў скалу, выйшлі воды найбагацейшыя, так што напіўся і народ, і жывёла.
але далі яму таксама карыйскіх сушаных фіг і дзве гронкі разынак. Калі ён гэта з’еў, вярнуўся да яго дух яго, бо ён ужо тры дні і тры ночы не еў хлеба і не піў вады.