Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.
РЫМЛЯНАЎ 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праз Яго атрымалі мы ласку і Апостальства дзеля паслухмянасці ў веры ўсіх народаў у імя Яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) праз Якога мы атрымалі ласку і апостальства на паслухмянасьць веры ў-ва ўсіх народах, дзеля імя Ягонага, Біблія (пераклад В. Сёмухі) празь Якога мы атрымалі мілату і апостальства, каб несьці паслушэнства веры дзеля імя Ягонага ва ўсіх народах, |
Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.
Хай будзе пракляты ашуканец, які мае ў статку сваім самца і, абяцаючы яго, сам складае ў ахвяру Госпаду сапсаванае. Бо Я — Валадар Магутны, — кажа Госпад Магуццяў, — і імя Маё наводзіць страх на народы.
заняць месца той паслугі і Апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб адысці на сваё месца».
Сімяон расказаў, як Бог спачатку наведаў паганаў, каб выбраць з іх народ для імя Свайго,
І слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая колькасць святароў схілілася да веры.
Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;
Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас, каб не думалі аб сабе вышэй, чым належыць, але каб думалі цвяроза, паводле той меры веры, якую вызначыў Бог.
Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.
Калі іншым я не Апостал, вам я Апостал; бо вы – пячатка майго апостальства ў Госпадзе.