Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 86:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У дзень бяды маёй клічу я Цябе, бо ведаю, што Ты выслухаеш мяне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У дзень тугі маёй я клічу Цябе, бо Ты адкажаш мне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўсе, хто сьпявае і грае, - усе крыніцы мае ў табе.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 86:7
14 Крыжаваныя спасылкі  

Паэма. Давідава, калі быў ён у пячоры. Маленне. Голасам маім усклікаю я да Госпада, голасам маім малю я Госпада;


Калі дух мой ува мне марнее, Ты ведаеш маю дарогу. На дарозе, па якой я іду, крадком схавалі пятлю на мяне.


Да Цябе клічу, бо Ты, Божа, выслухоўваеш мяне; нахілі да мяне вуха Тваё і выслухай словы мае.


Путы пякельныя аплялі мяне, смяротныя петлі душаць мяне.


А тады пакліч Мяне ў дзень бяды, і Я ўратую цябе, і ты будзеш ганараваць Мяне.


Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.


Госпадзе, у нядолі шукалі яны Цябе, складалі малітвы, калі кара Твая засцігала іх.


І маліў Ёна Госпада, Бога свайго, з нутра рыбы,


І стаўся пот Яго, як кроплі крыві, што сцякае на зямлю.


Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.