Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 77:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У моры дарога Твая, і сцежкі Твае — па шматлікіх водах; і сляды Твае не пазнаюцца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вось, Ён ударыў па камені, і пацяклі воды, і паліліся ручаіны. «Ці можа Ён даць і хлеб, ці можа гатаваць мяса народу Свайму?»

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 77:20
11 Крыжаваныя спасылкі  

Ён правёў, як авечак, народ Свой, і правёў іх, быццам статак, па пустыні.


Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм.


А Госпад ішоў перад імі днём у воблачным слупе, каб паказваць дарогу, а ноччу ў слупе агню, каб свяціць ім, каб быў правадыр у дарозе ў любы час.


І, уздымаючыся, Анёл Божы, які ішоў перад лагерам Ізраэля, пайшоў за імі; і разам з ім слуп воблачны, пакідаючы іх наперадзе, стаў за імі.


Гэта кажа Госпад, Які праклаў дарогу праз мора і сцежку праз бурныя воды,


Вось, праз прарока Госпад вывеў Ізраэля з Егіпта і праз прарока акружыў яго апекай.


Адкрыў дарогу ў моры коням Сваім, праз балота водаў многіх.


А калі воблака не падымалася над скініяй два дні, або адзін месяц, або большы тэрмін, то і сыны Ізраэля заставаліся на адным і тым жа месцы і не пускаліся яны ў дарогу.


і што зрабіў Ён вам на пустыні, пакуль вы не прыйшлі на гэтае месца,