І ўцяклі сірыйцы перад Ізраэлем; і Давід знішчыў у сірыйцаў семсот калясніц і сорак тысяч вершнікаў. І забіў ён таксама Сабаха, кіраўніка войска, які там і памёр.
ПСАЛТЫР 76:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя; |
І ўцяклі сірыйцы перад Ізраэлем; і Давід знішчыў у сірыйцаў семсот калясніц і сорак тысяч вершнікаў. І забіў ён таксама Сабаха, кіраўніка войска, які там і памёр.
І здарылася ў тую самую ноч: выйшаў Анёл Госпадаў і пабіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч чалавек. І, калі раніцай яны падняліся, убачылі, што ўсе вакол мёртвыя.
І паслаў Госпад анёла, які паразіў усіх дужых ваяроў і князёў у лагеры цара асірыйцаў; і ён вярнуўся з ганьбаю ў сваю зямлю. І калі ён увайшоў у дом бога свайго, сыны, якія выйшлі з нутра яго, — забілі яго там мечам.
І заапякуйся тым, што насадзіла Твая правіца, і над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
Тады Майсей і сыны Ізраэля заспявалі гэтую песню Госпаду і сказалі: «Давайце спяваць Госпаду: бо Ён слаўна ўзвялічыўся, каня і конніка кінуў у мора.
Дыхнуў Ты Духам Тваім, і накрыла іх мора; яны патанулі, як свінец, у бурлівых водах.
яна спявала ім, кажучы: «Давайце спяваць для Госпада, бо Ён слаўна ўзвялічыўся: каня і вершніка яго ўкінуў у мора!»
І выйшаў анёл Госпадаў, і забіў у лагеры асірыйцаў сто восемдзесят пяць тысяч; і абудзіліся раніцай, і вось, усе яны — мёртвыя трупы.
У прагнасці іх падрыхтую ім баль, напаю іх, каб ашалелі і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, — кажа Госпад. —
«І напаю Я князёў яго, і мудрацоў яго, і намеснікаў яго, і ўрадоўцаў яго, і мужных яго, і заснуць яны сном вечным, і не прачнуцца, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў — імя Яго».
І пры Маім стале насыціцеся канём і запражным калясніцы, волатам і ўсякім ваяром”, — кажа Госпад Бог.
Хто ўстаіць перад гневам Яго, і хто сцерпіць полымя абурэння Яго? Гнеў Яго разліваецца, як агонь, і скалы разбураюцца перад Ім.
«Вось, Я супраць цябе, — кажа Госпад Магуццяў, — і спалю агнём аж у дым калясніцы твае; і меч звядзе львянят тваіх, і Я вынішчу з зямлі здабычу тваю, і не пачуецца болей голас паслоў тваіх».
Спяць пастухі твае, цар Асірыйскі, адпачываюць князі твае, рассыпаўся народ твой па гарах, і няма каму сабраць яго.
У той дзень, — кажа Госпад, — паражу кожнага каня шалёнасцю і яго вершніка — дурманам; і на народ Юды адкрыю вочы Свае, і ўсіх коней паганскіх паражу слепатой.
І ўзяў Давід дзіду і чару з вадою, якая была каля галавы Саўла, і яны пайшлі, і ніхто іх не бачыў, і ніхто не ведаў, і ніхто не прачнуўся, але ўсе спалі, бо сон ад Госпада сышоў на іх.