ПСАЛТЫР 22:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ссохлася, як цагліна, горла маё, і язык мой прыстаў да гартані маёй, у парахно смерці звёў Ты мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне. |
Затрапяталася сэрца маё, пакінула мяне сіла мая; святло вачэй маіх — і таго няма са мною.
вынішчы іх у гневе, вынішчы, і не будзе іх; і хай ведаюць, што Бог будзе валадарыць над Якубам да ўскрайкаў зямлі.
І Ты, Госпадзе Божа магуццяў, Бог Ізраэля, абудзіся, каб наведаць усе народы; не будзь літасцівы да ўсіх, што ўчыняюць па-здрадніцку.
Божа, пыхліўцы паўсталі супраць мяне, і зграя моцных шукае душу маю; і не паставілі яны Цябе перад сабою.
Дык Ён быў пакалечаны за грахі нашы, пабіты за нашы злачынствы; кара супакою нашага была на Ім, і ранамі Яго мы аздароўлены.
Бо і браты твае, і дом бацькі твайго, нават яны чыняць подступы супраць цябе і крычаць за табою на поўны голас; не вер ім, калі будуць гаварыць табе добрае.
і на дом Давіда і на жыхароў Ерузаліма вылью дух ласкі і пабожнасці; і яны будуць глядзець на Мяне. З-за Таго, Каго прабілі, будуць яны лямантаваць, як лямантуюць па адзіным сыне, і будуць перажываць па Ім, як перажываюць звычайна па першынцу.
А тыя, што схапілі Ісуса, павялі Яго да Каяфы, першасвятара, дзе сабраліся кніжнікі і старэйшыны.
Потым, укрыжаваўшы Яго, падзялілі адзенне Яго, кідаючы жэрабя. Каб збылося сказанае праз прарока: «Падзялілі адзежы Мае паміж сабою і на вопратку Маю кінулі жэрабя».
Не давайце сабакам святога, ды не кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі ды, павярнуўшыся, не разарвалі вас.
Ды яны настойвалі, патрабуючы з крыкам, каб быў укрыжаваны, і перамагаў гармідар іх і першасвятароў.
І, калі прыйшлі на месца, якое называецца Чараповае, там укрыжавалі Яго і разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.
Калі жаўнеры ўкрыжавалі Ісуса, узялі адзенне Яго і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму жаўнеру па адной, і туніку. А туніка была не шытая, але ўся тканая зверху ўніз.
Казалі яму іншыя вучні: «Мы бачылі Госпада». А ён сказаў ім: «Калі не ўбачу ран ад цвікоў на руках Яго, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу сваёй рукі ў бок Яго, не ўверу».
Потым сказаў Тамашу: «Укладзі палец твой сюды і паглядзі на рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой, ды не будзь бязверным, але верным».
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванапаклоннікі і ўсе тыя, што любяць і чыняць няпраўду.