Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 106:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Хто раскажа пра магутнасці Госпада, хто дасць пачуць усе хвалы Яго?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Хто выкажа магутнасьць ГОСПАДА, дасьць пачуць усю хвалу Ягоную?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Так хай скажуць уратаваныя Госпадам, як іх збавіў Ён ад рук ворага

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 106:2
9 Крыжаваныя спасылкі  

І левіты: Ешуа, і Кадмігэль, Бані, Гасабнія, Сэрэбія, Годыя, Сэбанія, Пэтагія сказалі: «Устаньце і дабраславіце Госпада, Бога вашага, спакон веку і навек, ды дабраславіце велічнае імя славы Яго, вышэй за ўсякае дабраславенне і хвалу!


Вось такія межы шляхоў Яго; і, паколькі мы чулі хіба што малую кроплю слоў Яго, то хто змог бы адчуваць грымоты велічы Яго?»


Які чыніць вялікае, і недаследнае, і дзівоснае без ліку;


Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.


О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго!


і якая бязмерная веліч магутнасці Яго ў нас, веруючых праз дзеянне магутнасці сілы Яго,


разам з усімі святымі маглі зразумець, якая ёсць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,