ПЕСЬНЯ 8:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «О ты, якая жывеш у садах, сябры слухаюць, дай і мне пачуць голас твой». Біблія (пераклад А.Бокуна) «О ты, якая жывеш у садах, таварышы твае слухаюць голас [твой], дай і мне пачуць яго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) О жыхарка садоў! Сябры чуюць твой голас! Дай і мне паслухаць яго. |
«Калі не ведаеш, о найпрыгажэйшая сярод жанчын, то выйдзі і ідзі па слядах статка, ды пасві казлянят сваіх каля палатак пастухоў.
Падыміся, вецер паўночны, наляці, вецер паўднёвы; павей на сад мой, і хай паплывуць пахі яго».
«Спусцілася я ў арэхавы сад, каб паглядзець на плады далін, каб зірнуць, ці квітнее вінаград, ці зелянеюць дрэвы гранатавыя.
«Улюбёны мой увайшоў у сад свой, да кветнікаў водараў, каб пасвіцца ў садах і збіраць лілеі.
Вось жа, перада мною вінаграднік мой; тысячу табе, Саламон, а дзвесце тым, якія вартуюць плады яго».
навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў. І вось, Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку». Амін.
Калі застанецеся ўва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, пра што захочаце, прасіце, і станецца вам.
Дасюль нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць ваша была поўнай.
Ён ёй адказаў: «Ідзі!» І адпусціў яе на два месяцы. І калі пайшла яна з сяброўкамі сваімі, яна аплаквала дзявоцтва сваё ў гарах.
А калі жыхары таго месца ўбачылі яго, яны далі яму трыццаць вясельных сяброў, якія былі пры ім.