ПЕСЬНЯ 7:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Я — для ўлюбёнага свайго, і да мяне — пажаданне яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Я [належу] любаму майму, і да мяне памкненьне ягонае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Належу я міламу другу, і мяне ён жадае. |
«Чарнявая я, але зграбная, дочкі Ерузаліма, як палаткі Кедара, як заслоны Саламона.
Прыйдзі з Лібана, нявеста, прыйдзі з Лібана, падыдзі: спяшайся з вяршыні Амана, з верхавін Сэніра і Гэрмона, з логавішчаў львоў, з гор леапардаў.
Вусны твае — як найлепшае віно, годнае, каб яго піў улюбёны, каб арашаў вусны і зубы свае».