МАЦЬВЕЯ 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Ісус, ведаючы іх думкі, сказаў: «Нашто вы надумляеце ліхое ў вашых сэрцах? Біблія (пераклад А.Бокуна) І, бачачы думкі іхнія, Ісус сказаў: «Чаму злое вы падумалі ў сэрцах вашых? Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ісус, ведаючы помыслы іхнія, сказаў: навошта вы намышляеце ліхое ў сэрцах вашых? |
Гэта кажа Госпад Бог: «У той дзень паўстануць думкі ў тваім сэрцы і задумаеш ты надта ліхі намер,
Ён жа, ведаючы іх думкі, сказаў ім: «Любое валадарства, падзеленае само ў сабе, апусцее, і любы горад ці дом, раздзелены сам у сабе, не выстаіць.
А Ён, ведаючы іх крывадушнасць, гаворыць ім: «Чаму Мяне выпрабоўваеце? Прынясіце Мне дынар, каб яго пабачыць».
А Ісус, адразу пазнаўшы Сваім Духам, што яны так думалі ў сабе, кажа ім: «Што думаеце ў сэрцах вашых?
Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: «Кожнае царства, падзеленае ў самім сабе, не выстаіць, і дом на дом упадзе.
А Ісус пранік іх разважанні і сказаў, адказваючы ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?
Але Ён ведаў думкі іх і гаворыць чалавеку, які меў сухую руку: «Падыміся і стань на сярэдзіне». І ён, падняўшыся, устаў.
І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сімоне, маю табе нешта сказаць». А ён гаворыць: «Настаўнік, кажы».
Зразумеў Ісус, што хочуць пытацца Яго, дык сказаў ім: «Пытаецеся адзін аднаго пра тое, што Я сказаў: “Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне”?
Цяпер мы ведаем, што ўсё ведаеш і не трэба Табе, каб хто ў Цябе пытаўся; дзеля таго верым, што Ты ад Бога выйшаў».
І кажа яму ў трэці раз: «Сімон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што ўжо ў трэці раз сказаў яму: «Ці любіш ты Мяне?», дык кажа Яму: «Госпадзе, Ты ўсё ведаеш. Ты разумееш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі авечак Маіх.
А Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што наракалі на гэта вучні Яго, сказаў ім: «Гэта вас горшыць?
Аднак ёсць між вамі такія, што не вераць». Бо ведаў Ісус ад пачатку, хто тыя, што не вераць, і хто той, што Яго выдасць.
Пётра ж сказаў ёй: «Навошта вы змовіліся, каб спакусіць Духа Госпадава? Вось, у парозе тыя, што пахавалі мужа твайго. Вынесуць яны і цябе».
І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я – Той, Які даследуе патаемнае і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.