і, калі хто хоча да іх дакрануцца, хай узброіцца жалезам або цаўём з наканечнікам дзіды, і хай гараць яны, агнём падпаленыя».
МАЦЬВЕЯ 13:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўкінуць іх у печ вогненную. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўкінуць іх у печ вогненную; там будзе плач і скрыгат зубоў; |
і, калі хто хоча да іх дакрануцца, хай узброіцца жалезам або цаўём з наканечнікам дзіды, і хай гараць яны, агнём падпаленыя».
Хай дасягне рука Твая ўсіх непрыяцеляў Тваіх, хай дасягне правіца Твая ўсіх ненавіснікаў Тваіх.
Тады сказаў валадар паслугачам сваім: “Звяжыце яму рукі і ногі, кіньце яго ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў”.
Тады скажа Ён і тым, хто леваруч Яго будуць: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, які прыгатаваны для д’ябла і анёлаў яго.
Веялка Яго ў руцэ Яго, і Ён ачысціць ток Свой і збярэ пшаніцу Сваю ў свіран, а салому спаліць агнём незгасальным».
А сыны Валадарства выкінуты будуць у цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў».
Там будзе плач і скрыгатанне зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ізаака, ды Якуба, ды ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а саміх сябе вон выкінутых.
той будзе піць віно гневу Божага, якое падрыхтавана неразведзеным у келіху гневу Яго. Агнём і серкай будзе мучаны той перад святымі анёламі і перад Ягнём.
І схоплены быў звер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі меціну звера і што пакланяліся перад яго абразом. Абодва яны былі жывымі кінуты ў возера вогненнае, палаючае серкай.
І д’ябал, які зводзіў іх, быў кінуты ў возера агню і серкі, дзе і звер, і фальшывы прарок, і мучыцца будуць яны днём і ўночы на векі вечныя.
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распуснікаў, чараўнікоў, балванапаклоннікаў і ўсіх хлуслівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсць другая смерць».
І адкрыла яна калодзеж бяздоння, і падняўся з калодзежа дым, як дым з вялізнае печы, і сонца і паветра патанулі ў цемры ад дыму з таго калодзежа.