МАРКА 7:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І казаў далей: «А што з чалавека выходзіць, тое апаганьвае чалавека. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў: «Тое, што выходзіць з чалавека, яно апаганьвае яго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Далей сказаў: тое, што выходзіць з чалавека, апаганьвае чалавека; |
Гора тым, якія задумваюць беззаконне і абдумваюць ліхоцце на ложках сваіх! На світанні здзяйсняюць задуманае, бо на тое стае моцы ў руках іх.
Той, адказваючы, прамовіў: «Напісана: “Не хлебам адзіным толькі будзе жыць чалавек, але і кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых”».
Па-за чалавекам няма нічога, што, у яго ўваходзячы, магло б яго апаганіць, але ад чалавека выходзіць тое, што яго апаганьвае.
Бо з нутра, з сэрца чалавека выходзяць благія думкі, распуснасць, зладзействы, забойствы,
Той жа не залічаўся да іх роду, узяў, аднак, дзесяціну ад Абрагама і таго, які меў абяцанне, дабраславіў.
І язык – гэта агонь, асяродак усякай несправядлівасці. Язык так змешчаны паміж нашых членаў, што апаганьвае ўсё цела, ды, сам запалены пякельным агнём, запальвае кола жыцця.
Адкуль узнікаюць войны ды адкуль сваркі між вамі? Не адкуль інакш, як з пажадлівасці вашай, што бунтуецца ў членах вашых.