МАРКА 10:47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, пачаў крычаць і прасіць: «Ісус, Сын Давіда, злітуйся нада мной!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І, пачуўшы, што гэта Ісус з Назарэту, пачаў крычаць і казаць: «Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы, што гэта Ісус Назарэй, ён пачаў крычаць і казаць: Ісусе, Сыне Давідаў! памілуй мяне. |
І вось, жанчына хананейка, выйшаўшы з тых мясцін, крычала Ісусу, кажучы: «Злітуйся нада мной, Госпадзе, Сыне Давіда! Дачка мая моцна ад дэмана пакутуе».
А, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які завецца Назарэт, каб збылося, што сказана прарокамі: «Назарэем будзе звацца».
І вось, двое сляпых, што сядзелі пры дарозе, пачулі, што праходзіць Ісус, і закрычалі, кажучы: «Злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давіда!»
І натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, усклікалі, кажучы: «Гасана Сыну Давіда! Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада. Гасана на вышынях!»
А калі ён выходзіў з дзвярэй, другая ўбачыла яго і гаворыць тым, хто былі там: «І ён быў з Ісусам з Назарэта».
І, калі Ісус адыходзіў адтуль, ішлі за Ім два сляпыя, якія крычалі і казалі: «Сыне Давідаў, злітуйся над намі!»
кажучы: «Што Табе да нас, Ісус з Назарэта? Прыйшоў загубіць нас? Ведаю, Хто Ты: Святы Божы».
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і, па Сваім звычаі, у суботу ўвайшоў у сінагогу і падняўся чытаць.
І сказаў яму Натанаэль: «Ці можа быць што добрае з Назарэта?» Кажа яму Піліп: «Ідзі і паглядзі».
Пілат напісаў таксама надпіс і змясціў над крыжам. А было напісана: «Ісус Назарэй, Цар Юдэйскі».
іншыя ж казалі: «Гэта Хрыстос»; а яшчэ іншыя гаварылі: «Ці ж Хрыстос прыходзіць з Галілеі?
Адказалі яму і сказалі: «Ці і ты не з Галілеі? Даследуй і пабач, што прарок не паўстае з Галілеі».
Бо мы чулі, як ён казаў, што Ісус з Назарэта зруйнуе гэтае месца і пазмяняе звычаі, якія нам перадаў Майсей».
Я, Ісус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сведчанне ў цэрквах. Я – Корань і Род Давідаў, Зорка светлая і ранішняя».