ЛУКАША 24:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі яны гэта расказвалі, Ён Сам стаў пасярод іх і кажа ім: «Супакой вам». Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стаў сярод іх і кажа ім: «Супакой вам!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі яны казалі пра гэта, Сам Ісус стаў сярод іх і сказаў ім: мір вам. |
І, калі дом той будзе варты, сыйдзе супакой ваш на яго. А калі не будзе варты, супакой ваш да вас вернецца.
Нарэшце паказаўся Ён адзінаццаці, калі яны ўзлягалі пры стале, і дакараў іх за недаверства і закамянеласць сэрца, што не паверылі тым, што бачылі Яго ўваскрослага.
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца ваша, і няхай не ведае страху.
Гэта Я вам сказаў, каб вы мелі супакой ува Мне; у свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце пэўныя: Я перамог свет».
І па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме, і Тамаш з імі. Прыйшоў Ісус, калі дзверы былі замкнёны, і стаў пасярод іх, і сказаў: «Супакой вам».
Пасля пакуты Сваёй даў Ён ім многа доказаў, што Ён жывы, на працягу сарака дзён паказваючыся ім ды прамаўляючы пра Валадарства Божае.
Сам жа Госпад супакою няхай дасць вам супакой заўсёды ўсякім спосабам. Госпад з усімі вамі.
Ян сямі цэрквам у Азіі: ласка вам і супакой ад Таго, Які ёсць, Які быў і Які прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад пасадам Яго,