Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 23:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык спытаўся ў Яго Пілат, кажучы: «Ты – Цар Юдэйскі?» А Ісус, адказваючы, гаворыць: «Ты кажаш».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А Пілат спытаўся ў Яго, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ён жа, адказваючы яму, прамовіў: «Ты кажаш».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Пілат спытаўся ў Яго: Ты Цар Юдэйскі? Ён сказаў яму ў адказ: ты кажаш.

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 23:3
14 Крыжаваныя спасылкі  

А Ісус стаў перад намеснікам; і спытаўся ў Яго намеснік, кажучы: «Дык Ты – Цар Юдэйскі?» Сказаў яму Ісус: «Ты кажаш».


і пачалі Яго вітаць: «Радуйся, Цар Юдэйскі!»


І спытаўся ў Яго Пілат: «Ці Ты – Цар Юдэйскі?» А Ён, адказваючы, гаворыць яму: «Ты кажаш».


Няхай жа Хрыстос, Цар Ізраэля, сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». Таксама і тыя, што былі з Ім укрыжаваныя, зневажалі Яго.


Дык сказалі яны ўсе: «Дык Ты – Сын Божы?» Ён гаворыць ім: «Вы самі кажаце, што гэта Я».


І быў над Ім надпіс напісаны грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі літарамі: «Гэта Цар Юдэйскі».


Адказаў яму Натанаэль: «Рабі, Ты – Сын Божы, Ты – Валадар Ізраэля!»


Выйшаў да іх Пілат і кажа: «Якую віну ўскладаеце на Гэтага Чалавека?»


[і падыходзілі да Яго,] і казалі: «Прывітаны будзь, Цар Юдэйскі!», і білі Яго па твары.


Загадваю табе перад Богам, Які ажыўляе ўсё, і Ісусам Хрыстом, Які засведчыў перад Понцкім Пілатам добрае вызнанне,