ЛУКАША 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у Давідаў горад, які называўся Бэтлехэм, таму што быў з дому і роду Давідава, Біблія (пераклад А.Бокуна) Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з гораду Назарэт, у Юдэю, у горад Давіда, называны Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давідаў, называны Віфляемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, |
У мяне, вось, калі я вяртаўся з Падан-Арама, памерла Ракель, маці твая, у зямлі Ханаан, у той жа дарозе, калі заставаўся яшчэ нейкі кавалак да Эфраты, і я пахаваў яе ля дарогі ў Эфрату, якая іншым імем называецца Бэтлехэм».
І ты, Бэтлехэм, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраэлі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных.
А калі ён пра гэта думаў, вось, Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: «Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога.
А, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які завецца Назарэт, каб збылося, што сказана прарокамі: «Назарэем будзе звацца».
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і, па Сваім звычаі, у суботу ўвайшоў у сінагогу і падняўся чытаць.
І сказаў яму Натанаэль: «Ці можа быць што добрае з Назарэта?» Кажа яму Піліп: «Ідзі і паглядзі».
Ці ж Пісанне не сказала: “З роду Давіда, з селішча Бэтлехэм, адкуль быў Давід, прыходзіць Хрыстос”»?
І пайшлі яны разам, і прыйшлі ў Бэтлехэм. Калі яны ўвайшлі ў горад, узварухнуўся з-за іх увесь горад; і казалі жанчыны: «Гэта ж тая Наомі!»
І вось, прыйшоў ён з Бэтлехэма і сказаў жнеям: «Госпад з вамі». Яны адказалі: «Хай дабраславіць цябе Госпад».
Увесь народ, які быў у браме, і старэйшыны адказалі: «Мы з’яўляемся сведкамі; хай Госпад зробіць гэтую жанчыну, якая ўвойдзе ў дом твой, падобнай да Ракель і Ліі, якія абедзве збудавалі дом Ізраэля. Набывай багацце ў Эфраце і зрабі слаўным імя тваё ў Бэтлехэме!
А суседкі далі імя яму і казалі: «Нарадзіўся сын для Наомі»; далі яму імя Абэд. Ён бацька Ясэя, бацькі Давіда.
І сказаў Госпад Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён не быў царом над Ізраэлем? Напоўні рог свой алеем і ідзі, бо Я пасылаю цябе да Ясэя з Бэтлехэма: бо паміж яго сыноў убачыў Я Сабе цара».
І зрабіў Самуэль так, як Госпад яму загадаў, і прыбыў ён у Бэтлехэм. І сустрэлі яго перапалоханыя старэйшыны горада, і пыталіся: «Ці супакойны прыход твой?»
А Давід быў сынам эфратца, аб якім гаварылася раней, з Бэтлехэма юдэйскага, імя якога было Ясэй; ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо чалавекам старым і ўмудроным гадамі сярод людзей.
І спытаўся ў яго Саўл: «З якога ты роду, юнача?» І Давід адказаў: «Я сын паслугача твайго Ясэя з Бэтлехэма».
Калі запытаецца бацька твой пра мяне, адкажы яму: “Прасіў мяне Давід, каб хутка пайсці ў Бэтлехэм, у горад свой, бо там уся сям’я яго складае гадавыя ахвяры”.