І зрабіў ён так, што срэбра было ў Ерузаліме, што камянёў; і даў столькі кедраў, колькі сікамор расце ў Сэфэлі.
ЛУКАША 19:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык, забегшы наперад, узлез на дрэва сікаморы, каб убачыць Яго, бо там меў Ён праходзіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, забегшы наперад, узьлез на фігавае дрэва, каб убачыць Яго, бо ён меўся праходзіць каля яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе. |
І зрабіў ён так, што срэбра было ў Ерузаліме, што камянёў; і даў столькі кедраў, колькі сікамор расце ў Сэфэлі.
А над масліннымі і фігавымі гаямі, што былі ў Сэфэлі, — Баал-Ханан Гадэрыт; а над кладоўкамі з аліўкавым алеем — Ёас.
І даў цар у Ерузаліме срэбра і золата, як камянёў, і кедраў, як сікамор, якія растуць у Сэфэлі ў вялікім мностве.
так многа сабраў Саламон срэбра ў Ерузаліме як камянёў і кедраў, ды такое мноства, як сыкамораў, якія выраслі ў Сэфэлі.
«Цагліны разваліліся — дык адбудуем з часанага каменя; сікаморы ссечаны — дык заменім кедрамі!»
І ў адказ сказаў Амос Амазіі: «Я не прарок і не сын прарока, але я пастух і збіраю сікаморы.
А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, дык сказалі б гэтаму дрэву морвы: “Вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора”, і яно паслухала б вас.
Ён шукаў пабачыць Ісуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, бо быў малога росту.
І, калі Ісус прыйшоў на тое месца, глянуўшы ўверх убачыў яго ды сказаў: «Захэй, злазь хутчэй, бо сёння належыць мне быць у тваім доме».
І, не знайшоўшы, з якога боку паднесці яго з-за натоўпу, узышлі на дах і праз сталяванне спусцілі яго на ложку на сярэдзіну перад Ісусам.