І слупам воблачным павёў Ты іх удзень, і слупам агню быў для іх ноччу, каб асвятляць ім дарогу, якой ішлі.
ЛІКІ 9:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І так было заўсёды: удзень пакрывала яе воблака, а ўночы — быццам бляск агню. Біблія (пераклад А.Бокуна) І так было заўсёды: днём пакрывала яе воблака, а ноччу — нібы бляск агню. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так было і заўсёды: воблака ахінала яе ўдзень і падабенства агню ўначы. |
І слупам воблачным павёў Ты іх удзень, і слупам агню быў для іх ноччу, каб асвятляць ім дарогу, якой ішлі.
Ты, у бязмежнай міласэрнасці Сваёй, не пакінуў іх у пустыні: слуп воблака не адступіў ад іх удзень, каб весці іх дарогаю; і слуп агню — ноччу, каб асвятляць ім дарогу, па якой мелі ісці.
І воблака накрыла скінію разам з палаткай сустрэчы, і слава Госпада напоўніла скінію.
Бо ўдзень пакрывала скінію воблака Госпада, а ўночы свяціла, быццам бляск агню, на вачах усяго дома Ізраэля ў час усіх іх вандровак.
Не хачу, браты, каб вы не ведалі, што нашы бацькі ўсе былі пад хмараю, і ўсе перайшлі праз мора,
бо, вось, Бог у Хрысце пагадзіў свет з Сабою, не ўлічваючы ім злачынстваў іх, ды ўсклаў на нас слова прымірэння.
Які ідзе перад вамі ў дарозе і вызначае месца, на якім вам належыць ставіць палаткі, паказваючы вам шлях: ноччу — агнём, каб асвятляць вам дарогу, удзень — у слупе воблачным».
І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,