І Абрагам памаліўся да Бога, і Бог аздаравіў Абімэлеха, і жонку, і паслугачак яго, і яны маглі нараджаць.
ЛІКІ 21:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў народ да Майсея, і скардзіўся: «Зграшылі мы, бо плявузгалі супраць Госпада і супраць цябе; маліся Госпаду, каб забраў Ён ад нас гэтых змеяў». І маліўся Майсей за народ. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў народ да Майсея, і сказаў: «Саграшылі мы, бо гаварылі супраць ГОСПАДА і супраць цябе. Маліся да ГОСПАДА, каб забраў Ён ад нас гэтых зьмеяў». І маліўся Майсей за народ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў народ да Майсея і сказаў: зграшылі мы, што гаварылі супроць Госпада і супроць цябе; памаліся Госпаду, каб ён адвёў ад нас зьмеяў. І памаліўся Майсей за народ. |
І Абрагам памаліўся да Бога, і Бог аздаравіў Абімэлеха, і жонку, і паслугачак яго, і яны маглі нараджаць.
Цяпер вось вярні жонку мужу яе, бо ён прарок, і будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. Калі ж не захочаш вярнуць, то ведай, што памрэш смерцю ты і ўсе, хто твае».
І прасіў цар у чалавека Божага: «Малі аблічча Госпада, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». Памаліўся чалавек Божы да аблічча Госпада, і вярнулася рука цара да яго, і стала такою, як была раней.
А маліўся тады Ёахаз перад абліччам Госпада, і выслухаў яго Госпад: бачыў бо Ён гора Ізраэля, як прыціснуў іх цар Сірыі.
І вярнуў Госпад страту Ёву, калі ён памаліўся за сваіх прыяцеляў. І даў Госпад Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
Вазьміце таму сем цялят і сем бараноў, і пайдзіце да Майго слугі Ёва, і складзіце за сябе ахвяру цэласпалення. А слуга Мой, Ёў, памоліцца за вас. Прыму яго аблічча, каб глупства не залічылася вам; бо вы не гаварылі да Мяне праўдзіва, як слуга Мой Ёў».
І сказаў Ён, што вынішчыць іх, каб не Майсей, выбраннік Яго: ён стаў перад Ім у расколіне, каб адвёў гнеў Свой, не губіў іх.
Калі забіваў Ён іх, пачыналі шукаць Яго і, навернутыя, прыходзілі да Яго на досвітку.
Але цяпер прабачце мне такі грэх і прасіце Госпада, Бога вашага, каб ухіліў прынамсі ад мяне гэтую смерць».
А Майсей стаў прасіць Госпада, Бога свайго, кажучы: «Чаму, Госпадзе, разгараецца абурэнне Тваё супраць народа Твайго, які вывеў Ты з зямлі Егіпецкай сілай вялікаю і рукою моцнаю?
І назаўтра прамовіў Майсей да народа: «Зграшылі вы найвялікшым грахом; я пайду да Госпада, можа, змагу як-небудзь перапрасіць Яго за вашае злачынства».
І фараон сказаў: «Адпушчу я вас, каб учынілі вы ахвярапрынашэнне Госпаду, Богу вашаму, у пустыню, аднак, далёка не адыходзьце; маліцеся за мяне».
Паклікаў тады фараон Майсея і Аарона і сказаў: «Прасіце Госпада, каб прыняў жаб ад мяне і ад народа майго, тады адпушчу народ, каб учыніў ён ахвярапрынашэнне Госпаду».
І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!
І паслаў цар Сэдэцыя Юхала, сына Сэлеміі, і Сафонію, сына Маасіі, святара, да прарока Ярэміі, каб сказалі яму:
Пайду і зноў вярнуся ў Сваё месца, аж адпакутуюць і будуць шукаць аблічча Майго, і будуць прагнуць Мяне ў бедах сваіх.
І, калі народ стаў усклікаць да Майсея, Майсей пачаў маліць Госпада, і агонь спыніўся.
кажучы: «Зграшыў я, выдаючы кроў бязвінную». А яны сказалі: «Дык што ты хочаш ад нас? Ты сам глядзі!»
І, адказваючы, Сімон сказаў: «Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога з таго, што вы казалі».
Таксама быў Ён надта разгневаны на Аарона і хацеў яго вынішчыць, але і за яго тады я памаліўся.
Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.
І сказаў Саўл Самуэлю: «Зграшыў я, бо ўхіліўся ад слова Госпадава і слоў тваіх, баючыся народа і слухаючы яго голасу;
І Саўл адказаў: «Зграшыў я, але ўшануй мяне цяпер перад старэйшынамі народа майго і перад Ізраэлем, і вярніся са мной, каб пакланіўся я Госпаду, Богу твайму».