Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 11:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 І, калі народ стаў усклікаць да Майсея, Майсей пачаў маліць Госпада, і агонь спыніўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І народ стаў клікаць Майсея, і Майсей маліў ГОСПАДА, і агонь спыніўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І закрычаў народ Майсею; і памаліўся Майсей Госпаду, і патух агонь.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 11:2
23 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Ён, што вынішчыць іх, каб не Майсей, выбраннік Яго: ён стаў перад Ім у расколіне, каб адвёў гнеў Свой, не губіў іх.


І, выйшаўшы ад фараона, Майсей пачаў маліць Госпада,


«Калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, Госпадзе, малю, каб Ты пайшоў з намі; народ, што праўда, цвёрдага карка, але Ты прабач правіннасці нашыя і грахі і зрабі нас Сваёй спадчынай».


Можа, твой Госпад Бог пачуе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар яго, цар асірыйцаў, каб блюзніць на Бога жывога, ды пакарае за словы, якія чуў Госпад, Бог твой; дык уздымі малітву за астатніх”».


І сказаў Госпад мне: «Калі б нават Майсей і Самуэль сталі перада Мною, душа Мая не з гэтым народам! Выгані іх ад аблічча Майго, няхай ідуць прэч!


І паслаў цар Сэдэцыя Юхала, сына Сэлеміі, і Сафонію, сына Маасіі, святара, да прарока Ярэміі, каб сказалі яму:


і сказалі прароку Ярэміі: «Хай спадзе наша маленне перад абліччам тваім! Маліся за нас да Госпада, Бога твайго, за ўсю гэтую рэшту, бо засталося нас нямнога з вялікае лічбы, як ты бачыш на ўласныя вочы,


сказаў ён Майсею: «Прашу, гаспадару мой, не карай нас за той грэх, які мы ўчынілі па дурноце,


І прасіў Майсей Госпада, кажучы: «Божа, прашу, аздараві яе!»


І прыйшоў народ да Майсея, і скардзіўся: «Зграшылі мы, бо плявузгалі супраць Госпада і супраць цябе; маліся Госпаду, каб забраў Ён ад нас гэтых змеяў». І маліўся Майсей за народ.


І, адказваючы, Сімон сказаў: «Маліце за мяне Госпада, каб не спаткала мяне нічога з таго, што вы казалі».


Такога, вось, належала мець нам Першасвятара, святога, нявіннага, беззаганнага, аддзеленага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над неба,


Дык прызнавайцеся адны адным у грахах ды маліцеся адны за адных, каб атрымалі здароўе. Бо вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага.


Калі хто бачыць, што брат яго грашыць грахом несмяротным, хай моліцца, і дасць Бог яму жыццё, – маю на ўвазе таго, чый грэх несмяротны. Ёсць грэх смяротны; не кажу, каб за такога маліцца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы