Божа, Ты — мой Бог, перад Табою я чуваю ад світання. Сасмягла па Табе душа мая, Цябе запатрабавала цела маё ў зямлі пустыннай, ссохлай і бязводнай.
КАЛАСЯНАЎ 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дужэючы ўсякай сілаю паводле магутнасці славы Яго ва ўсякай цярплівасці і велікадушнасці, з радасцю, Біблія (пераклад А.Бокуна) дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) мацуючыся ўсякаю сілаю праз магутнасьць славы Ягонай, ва ўсякай цярплівасьці і вялікадушнасьці з радасьцю, |
Божа, Ты — мой Бог, перад Табою я чуваю ад світання. Сасмягла па Табе душа мая, Цябе запатрабавала цела маё ў зямлі пустыннай, ссохлай і бязводнай.
Правіца Твая, Госпадзе, — у слаўнай моцы; правіца Твая, Госпадзе, перамагла ворага.
«Толькі ў Госпадзе, — скажуць, — справядлівасць і сіла!» Да Яго прыйдуць, і будуць засаромлены ўсе, якія працівяцца Яму.
але калі атрымаеце моц ад сышоўшага на вас Духа Святога, тады будзеце Мне сведкамі ў Ерузаліме, і ва ўсёй Юдэі ды Самарыі, і аж па край зямлі».
тым, што праз стойкасць у добрых учынках шукаюць славы, пашаны і несмяротнасці – жыццё вечнае;
І мы гэты скарб захоўваем у гліняных пасудзінах, каб была велічнасць магутнасці Божай, ды не ад нас.
каб даў вам паводле багацця славы Сваёй умацавацца сілай праз Духа Яго ва ўнутраным чалавеку,
з усёю пакорлівасцю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю і любоўю адны адных пераносячы,
а ў веданні паўстрыманасць, а ў паўстрыманасці цярплівасць, а ў цярплівасці пабожнасць,
адзінаму мудраму Богу, Збаўцы нашаму, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, – слава, веліч, моц ды ўлада перад усімі вякамі, і цяпер, і на ўсе вякі. Амін.