ЗАХАРЫІ 12:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прароцтва. Слова Госпада, што да Ізраэля і што да Юды. Прароцтва Госпада, Які распасцёр неба, і заснаваў зямлю, і дух чалавека ўдыхнуў у яго: Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяжар слова ГОСПАДА пра Ізраіля. Кажа ГОСПАД, Які расьцягнуў неба, і заснаваў зямлю, і ўкшталтаваў дух чалавека ў нутры ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прарочае слова Госпада пра Ізраіля. Гасподзь, Які распрасьцёр неба, уцьвердзіў зямлю і ўтварыў дух чалавека ўсярэдзіне яго, кажа: |
Тады стварыў Госпад Бог чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры яго подых жыцця, і чалавек стаўся жывою душою.
Хто змераў жменяй воды, ды хто далонню змераў нябёсы? Хто меркаю ахапіў глебу зямную? Хто зважыў на вагах горы і на шалях узгоркі?
Ён ёсць Той, Хто сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім; хто расцягнуў, як парус, нябёсы, і раскінуў іх, як палатку для жытла?
Вось што кажа Госпад Бог, Які стварыў нябёсы і распасцёр іх, умацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, даў подых [жыцця] людзям, якія жывуць на ёй, і дух тым, якія ходзяць па ёй:
Гэта кажа Госпад, Адкупіцель твой і Творца твой ад улоння: «Я — Госпад, Які стварыў усё, распасцёр нябёсы адзін, расцягнуў зямлю; а хто са Мною?
Я стварыў зямлю, і чалавека на ёй стварыў Я; рукі Мае дакрануліся да нябёсаў, і даю загады ўсяму іх войску.
Бо гэта кажа Госпад, Які стварыў нябёсы, Сам Бог, Які ўфармаваў зямлю і стварыў яе, і ўгрунтаваў яе. Стварыў яе, каб не была пустой, але ўфармаваў яе для пражывання: «Я — Госпад, і няма іншага.
Рука Мая заснавала зямлю, і Мая правіца распасцёрла неба. Я клічу іх, і яны становяцца разам.
А забыўся ты на Госпада, Творцу свайго, Які распасцёр нябёсы і аснаваў зямлю; а ты ўсцяж баішся ўвесь дзень запальчывасці таго, хто цябе крыўдзіць, калі рыхтаваўся на загубу. Дзе ж тая цяпер запальчывасць крыўдзіцеля?
Бо не буду вечна спрэчку весці і аж да канца гневацца, бо дух знікаў бы з-прад аблічча Майго істот жывых, якіх Я стварыў.
Ён стварыў зямлю сілай моцы Сваёй, умацаваў сусвет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім раскінуў нябёсы.
Дык не бойся, слуга Мой, Якуб, — кажа Госпад, — не палохайся, Ізраэль, бо вось, Я вызвалю цябе з зямлі далёкай і патомства тваё з зямлі палону іх, і вернецца Якуб, і адпачне, і бяспечны будзе, і не будзе каго яму баяцца,
Дзеля таго ўсе, што праглынаюць цябе, самі будуць з’едзены, а ўсіх ворагаў тваіх павядуць у няволю, і тыя, што нішчылі цябе, самі будуць знішчаны, а ўсіх рабаўнікоў тваіх Я аддам на рабунак.
І прысягнуў цар Сэдэцыя патаемна Ярэмію гэтымі словамі: «Жывы Госпад, Які даў нам гэтую душу, не заб’ю цябе і не выдам цябе ў рукі людзей, тых, якія цікуюць на тваю душу!»
Але вызваліцель іх моцны, Госпад Магуццяў імя Яго. Справядліва будзе Ён бараніць справу іх, каб даць супакой зямлі і ўстрывожыць жыхароў Бабілона.
Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, упарадкаваў свет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім расцягнуў неба.
Прарокі твае мелі бачанні для цябе пустыя і недарэчныя, не адкрывалі тваю правіннасць, каб змяніць лёс твой, адкрывалі ж яны табе прароцтвы зманныя і зводныя.
Вось, усе душы Мае: як душа бацькі, так і душа сына Мая; душа, што зграшыла, памрэ.
Егіпет пойдзе на спусташэнне, і Эдом станецца бязлюднай пустыняй, таму што ліха чынілі адносна сыноў Юды і пралівалі кроў бязвінную ў зямлі іх.
Прысуд. «Слова Госпада ў зямлі Гадрах і ў Дамаску, дзе будзе яго адпачынак, бо Госпадава ёсць вока Арама, як і ўсе пакаленні Ізраэля.
Яны тады ўпалі на твар і сказалі: «Божа, Божа, ад Якога залежыць жыццё ўсяго жывога, ці Сваім гневам хочаш усіх ахапіць, калі хто адзін зграшыў?»
Адсюль, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і шанавалі іх, дык ці не шмат больш павінны мы падпарадкоўвацца Айцу духаў і жыць?