ЗАХАРЫІ 10:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзмацую дом Юды, і збаўлю дом Язэпа, і прывяду назад іх, бо пашкадую іх; і будуць яны, як быццам Я іх не адкінуў: бо Я Госпад, Бог іх, ды выслухаю іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я ўмацую дом Юды, і дом Язэпа выбаўлю, і вярну іх; бо Я зьлітуюся над імі, і яны будуць, быццам Я не кідаў іх, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні, і Я адкажу ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўмацую дом Юдаў і ўратую дом Язэпаў, і вярну іх, бо Я ўмілажаліўся зь іх, і яны будуць, як бы Я не пакідаў іх: бо Я - Гасподзь Бог іхні, і пачую іх. |
І падыме знак для паганаў, і збярэ выгнаннікаў Ізраэля ды пазбірае расцярушаных з Юды з чатырох бакоў свету.
Але пашкадуе Госпад Якуба і зноў абярэ Сабе з Ізраэля, ды ўчыніць, каб яны спачывалі на зямлі сваёй; далучыцца да іх чужынец ды прыстане да дому Якуба.
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Не бойся, бо не зазнаеш сораму і не пачырванееш, бо не будзе цябе сароміць. Бо забудзешся пра ганьбу маладосці тваёй ды не будзеш больш памятаць пра ганьбу ўдаўства твайго.
У момант гневу адвярнуў Я на хвіліну аблічча Сваё ад цябе, але ў адвечнай міласэрнасці Сваёй пашкадаваў цябе, — кажа Адкупіцель твой, Госпад. —
У тыя дні будзе збаўлены Юда, а Ізраэль будзе жыць бяспечна, і гэта — імя, якім назавуць яго: “Госпад — справядлівасць наша”.
У тыя дні пойдзе дом Юды да дому Ізраэля, і выйдуць разам з зямлі паўночнай у зямлю, якую Я аддаў ва ўласнасць бацькам вашым”.
Гэта кажа Госпад: “Вось, Я зноў вярну лёс палатак Якуба і з’яўлю міласэрнасць для паселішчаў яго, і адбудуецца горад з руін яго, і палац будзе стаяць на сваім месцы.
І будуць сыны яго, як на пачатку, і сход яго будзе стаяць перада Мною, і Я пакараю ўсіх, што трывожаць яго.
«У той час, — кажа Госпад, — Я буду Богам для ўсіх плямёнаў Ізраэля, а яны будуць Мне народам».
«Ці ты, Эфраім, не дарагі сын Мой і ці не мілае дзіця? Бо колькі разоў гаварыў Я пра яго, а ён усё прыгадваецца Мне? Таму знемаглося нутро Маё дзеля яго, і, шкадуючы, пашкадую яго», — кажа Госпад.
Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я заключу з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет.
І Я памножу ў вас людзей і жывёлу, і яны будуць павялічвацца і расці; і зраблю, што будзеце вы абжытыя так, як у мінулым, і Я буду абдорваць вас дабротамі больш, чым вы мелі дагэтуль, і вы зразумееце, што Я — Госпад.
Гэта кажа Госпад Бог: “Яшчэ і аб гэтым папросіць Мяне дом Ізраэля, каб зрабіў Я ім: Я памножу іх, як статак людзей,
«І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе кавалак дрэва і напішы на ім: “Юдэі і ізраэльцам, яе сябрам”. І вазьмі другі кавалак дрэва і напішы на ім: “Язэпу, дрэву Эфраіма, і ўсяму дому Ізраэля, яго сябрам”.
Дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Цяпер Я змяню долю Якуба, і пашкадую ўвесь дом Ізраэля, і прыму руплівасць пра Сваё святое імя.
І злучацца тады сыны Юды з сынамі Ізраэля і ўстановяць сабе адну галаву; і сыдуцца з зямлі, бо вялікі дзень Езрагэля.
Але дом Юды пашкадую і збаўлю іх у Госпадзе, Богу іх. Не збаўлю іх, аднак, ані лукам, ані мечам, ані вайною, ані коньмі, ані коннікамі».
Эфраіме, нашто яму яшчэ ідалы? Я выслухоўваю яго і наглядаю за ім. Я — як кіпарыс зялёны: ад Мяне нараджаецца плод твой».
І пасею яе для сябе на зямлю, і пашкадую яе, якая была “Без міласэрнасці”; і скажу “Не Майму народу”: “Ты — народ Мой”, а ён адкажа: “Ты — Бог мой”».
І станецца дом Якуба агнём, а дом Язэпа — полымем, а дом Эзава — саломай; і яны палаць будуць супраць іх і паглынуць іх, і не застанецца нікога з дому Эзава, бо так сказаў Госпад.
Устань і малаці, дачка Сіёна! Бо рог твой зраблю з жалеза, і капыты твае зраблю з медзі, і скрышыш ты многія народы, і прысвяціш Госпаду набыткі іх, і багацці іх Госпаду ўсяе зямлі аддасі.
«У той дзень, — кажа Госпад, — Я збяру кульгавых, і пазбіраю тых, каго выгнаў, і тых, каго пакараў;
Таму Ён пакіне іх да часу, у якім народзіць Тая, Якая мае нарадзіць; і астатак братоў Яго вернецца да сыноў Ізраэля.
І рэшта Якуба будзе паміж народамі, паміж многімі плямёнамі, як леў сярод звяроў лясных і як ільвяня сярод статкаў авечых; ён, калі прыходзіць, і топча, і раздзірае, і няма такога, хто б уратаваў ад яго.
Убачаць гэта народы і засаромеюцца, нягледзячы на ўсю моц сваю, паложаць руку на вусны, вушы іх стануць глухімі;
Таму вось што кажа Госпад: “Вяртаюся ў Ерузалім з міласэрнасцю. У ім будзе пабудаваны Мой дом, — кажа Госпад Магуццяў, — і грунтвага пройдзе над Ерузалімам”.
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
Але цяпер для рэшты гэтага народа Я не буду Такі, як раней, — кажа Госпад Магуццяў; —
І ў той дзень збавіць іх Госпад, Бог іх, як статак народа Свайго, бо яны, як каштоўныя камяні ў вянцы, будуць свяціцца над Яго зямлёй.