Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




АСІІ 2:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І пасею яе для сябе на зямлю, і пашкадую яе, якая была “Без міласэрнасці”; і скажу “Не Майму народу”: “Ты — народ Мой”, а ён адкажа: “Ты — Бог мой”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 І Я засею яе для Сябе на зямлі, і зьлітуюся над Лё-Рухамой, і скажу Лё-Аммі: «Ты — народ Мой!», а ён скажа: «Бог мой!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 І пасею яе Сабе на зямлі і скажу і памілую Непамілаваную і скажу не Майму народу: «ты - Мой народ», а ён скажа: «Ты - мой Бог!»

Глядзіце раздзел Копія




АСІІ 2:23
33 Крыжаваныя спасылкі  

Ты — мой Бог, і я буду вызнаваць Цябе, Божа мой, і буду ўзвышаць Цябе.


Убогія будуць есці і наядуцца і будуць славіць Госпада тыя, што шукаюць Яго: «Хай жывуць сэрцы іх на векі вечныя!»


Напалохай звера ў трыснягу, статак быкоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зліткамі срэбра. Разгані народы, якія імкнуцца да войнаў.


І будзе дастатак хлеба на зямлі, закалышацца ён на вяршынях гор; быццам Лібан, плод яго, і расквітнее [насельніцтва] гарадоў, быццам трава зямлі.


«Улюбёны мой для мяне, а я — для яго, які пасвіцца між лілеяў,


Той скажа: “Я — Госпадаў”, а другі назавецца імем Якуба. А гэты напіша сваёю рукой: “Госпадаў”; і запішацца імем Ізраэль.


«Госпадзе, цвярдыня мая і абарона мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі; да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Сапраўды, бацькі нашы атрымалі ў спадчыну няпраўду, марнасць, якая нічым не дапаможа.


І будзеце вы Мне народам, а Я буду вам Богам”».


«Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я засею дом Ізраэля і дом Юды семем людзей і семем жывёлы.


І будуць яны Мне народам, а Я буду ім Богам.


тады Я адкіну патомства Якуба і Давіда, паслугача Майго, і не вазьму з семя яго валадароў для семя Абрагама, Ізаака і Якуба. Але Я змяню лёс іх і пашкадую іх”.


І Я вызвалю вас ад усякай нячыстасці вашай, і вырашчу збожжа, і павялічу яго, і голаду на вас не спашлю.


Ды пачала яшчэ і нарадзіла дачку; дык сказаў ёй: «Назаві яе імем “Без міласэрнасці”, бо я ўжо болей не буду шкадаваць дом Ізраэля і не дарую ім.


Клічуць Мяне: «Божа Мой, мы ведаем Цябе, мы Ізраэль».


І расцярушу іх паміж народамі, і будуць памятаць пра Мяне, знаходзячыся далёка; і выгадуюць дзяцей сваіх, і вернуцца.


і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.


А ўсе, што застануцца з усіх народаў, якія ваявалі супраць Ерузаліма, з году ў год будуць паломнічаць, каб пакланіцца Валадару, Госпаду Магуццяў, і святкаваць свята палатак.


І Госпад будзе валадаром над усёй зямлёй: у той дзень Госпад адзіны будзе і адзінае будзе імя Яго.


І ў той дзень многія народы звернуцца да Госпада і будуць Яму народам. І абжывуся ў цябе, і ты будзеш ведаць, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да цябе”».


Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.


Ці ж Бог толькі юдэяў? Ці не паганаў таксама? Вядома, і паганаў,


Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, вітае дванаццаць пакаленняў, што ў расцярушанні.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы