ЕРАМІІ 9:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Вось жа, Я накармлю народ гэты палыном, і дам ім піць ваду атручаную, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Вось, Я накармлю народ гэты палыном і напаю іх вадой атрутнай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: вось, Я накармлю іх, гэты народ, палыном, і напаю іх вадою з жоўцю; |
ганьба знявечыла сэрца маё, і я змогся. І чакаў я таго, хто б падзяліў са мною смутак — і не было нікога, і таго, хто б суцешыў, — і не знайшоў.
Ды прыгнецца велічнасць чалавечая і прынізіцца пыха людская, і адзін толькі Госпад узвысіцца ў той дзень,
Дзеля таго вось што кажа Госпад Магуццяў прарокам: “Вось, Я накармлю іх палыном ды напаю іх жоўцю, бо ад прарокаў з Ерузаліма распаўсюдзілася нячыстасць па ўсёй зямлі”.
І пашлю на іх меч, голад і заразу, пакуль не прападуць з аблічча зямлі, якую даў Я ім і бацькам іх”».
Бо, вось, так кажа Госпад, Бог Ізраэля, да мяне: «Вазьмі з Маёй рукі келіх віна гэтага гневу ды дай з яго піць усім народам, да якіх Я пашлю цябе.
Вось, Я буду чуваць над вамі на няшчасце, а не на дабро. Усе людзі з Юды, якія ў зямлі Егіпецкай, загінуць ад меча і голаду, аж пакуль да рэшты не звядуцца.
І навяду страх на Элам перад ворагамі іх на віду тых, што цікуюць на душы іх. І навяду на іх ліха і лютасць гневу Майго, — кажа Госпад, — і пашлю за імі меч, пакуль не вынішчу іх.
«Чаму ж мы сядзім? Збірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, каб там загінуць, бо Госпад, Бог наш, аддаў нас на загубу, і на піццё даў нам атручаную ваду, бо зграшылі мы перад Госпадам.
Адна трэцяя частка твая памрэ ад пошасці і загіне пасярод цябе ад голаду; і адна трэцяя частка твая ўпадзе ад меча ў ваколіцах тваіх; а адну трэцюю частку тваю Я раскідаю на ўсе вятры і выцягну меч на іх.
Адну частку іх спаліш у агні ў цэнтры горада, калі скончацца дні аблогі; і возьмеш другую частку, і пасячэш яе мечам вакол яго; а трэцюю частку раскідаеш з ветрам, і на іх Я выцягну меч.
Цябе і цара твайго, якога паставіш над сабою, завядзе Госпад да народа, якога не ведаў ты і бацькі твае, і будзеш служыць там багам чужым, дрэву і каменю,
Хай не будзе часам паміж вас мужчыны або жанчыны, сям’і або пакалення, якога сэрца было б сёння адвернута ад Госпада, Бога вашага, каб ісці і служыць багам гэтых народаў, ды каб гэтак не знайшоўся паміж вас корань, які родзіць атруту і палын.
І назва той зоркі чытаецца Палын. І трэцяя частка водаў ператварылася ў палын, і многа людзей паўмірала ад той вады, бо вельмі была горкая.