ЕРАМІІ 7:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я зраблю, што сціхне ў гарадах юдэйскіх ды на вуліцах Ерузаліма голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, бо пустыняй станецца зямля гэтая». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я зраблю, што зьнікне ў гарадах Юды і ў Ерусаліме голас радасьці і голас вясёласьці, голас жаніха і голас нявесты, бо пусткай станецца зямля гэтая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спыню ў гарадах Юдэі і на вуліцах Ерусаліма голас перамогі і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты; бо зямля гэтая будзе пустыняю. |
Зямля ваша спустошана, гарады вашы агнём папалены: чужынцы топчуць палеткі вашы на вачах вашых; і апусцела, як па знішчэнні варожым.
Тады я спытаў: «Як доўга, Госпадзе?» Ён адказаў: «Пакуль не апусцеюць гарады без жыхароў і дом без чалавека, ды пакуль зямля зусім не апусцее».
Бо вось гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Вось, Я спыню на гэтым месцы на вашых вачах ды ў вашых днях голас весялосці і голас радасці, голас жаніха і голас нявесты.
Гэта кажа Госпад адносна дому цара Юдэйскага: “Ты для Мяне — Галаад, вяршыня Лібана. Але, сапраўды, Я зраблю з цябе пустыню, гарады бязлюдныя.
І забяру Я ад іх голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас жорнаў і святло лямпы,
Не слухайце ж іх, і будзьце пакорныя цару Бабілона, і будзеце жыць. Навошта пераўтвараць гэты горад у пустыню?
Гэта кажа Госпад: “На гэтым месцы, аб якім вы кажаце, што гэта пустэча, бо няма людзей і жывёлы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма, якія апусцелі ды абязлюдзелі, без жыхароў і без жывёлы, будзе чутны яшчэ
голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, што кажуць, складаючы ахвяры падзякі ў доме Госпада: “Хваліце Госпада Магуццяў, бо добры Госпад, бо на векі міласэрнасць Яго!”, бо Я вярну, як раней, долю гэтае зямлі”, — кажа Госпад.
Зірнуў, — і вось, сад стаў пустыняй, і ўсе гарады яго знішчаны перад абліччам Госпада і перад абліччам лютасці гневу Яго.
І пралілося абурэнне Маё і гнеў Мой, і разгарэліся ў гарадах Юды ды на вуліцах Ерузаліма, і абярнуліся яны руінамі і пусткаю, як і па гэты дзень”.
падняўся гвалт, каб стаць кіем бязбожнасці: нічога ад іх не застанецца, ані з іх гоману, і не будзе супакою сярод іх.
І наведаю яе ў дні Баала, калі яму паліла кадзіла, і ўбіралася ў завушніцы і нашыйнікі свае, і бегала за сваімі палюбоўнікамі, а пра Мяне забылася, — кажа Госпад.
Вас жа расцярушу між народамі і пушчу меч услед за вамі; і будзе зямля ваша пустая, а гарады будуць зруйнаваныя.
і не зазіхаціць у табе больш святло светача, і галасоў жаніха і нявесты больш у табе не пачуеш, бо купцы твае былі магнатамі зямлі, бо ўсе народы былі падмануты тваімі чарамі,