ЕРАМІІ 36:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І цар і ўсе паслугачы яго, якія чулі ўсе гэтыя словы, не спалохаліся і не раздзёрлі свайго адзення. Біблія (пераклад А.Бокуна) І не спалохаліся, і не разьдзёрлі шатаў сваіх валадар і ўсе слугі ягоныя, якія слухалі ўсе словы гэтыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І не пабаяліся і не разадралі вопраткі сваёй ні цар, ні ўсе слугі ягоныя, якія чулі ўсе словы гэтыя. |
Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
Нашэптвае несправядлівасць бязбожніку ў самым сэрцы яго; няма страху Божага перад вачамі яго.
каб употай працяць стралой беззаганнага. Знянацку стрэляць яны ў яго і не пабаяцца.
Госпадзе, Твая рука паднятая! Але не бачаць; хай, засаромленыя, убачаць руплівасць Тваю пра народ, ды агонь на ворагаў Тваіх праглыне іх.
Дык прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, які быў загадчыкам палаца, і Собна, пісар, і сын Асафа, Ёах, з ліку ўпаўнаважаных, — да Эзэкіі, раздзёршы адзенне і перадалі яму словы Рабсака.
Калі гэта пачуў цар Эзэкія, раздзёр сваё адзенне, ахінуўся зрэбніцай і ўвайшоў у дом Госпада.
І калі пачулі яны ўсе гэтыя словы, то паглядзелі з жахам адзін на аднаго і сказалі яны Баруху: «Мы мусім паведаміць цару ўсе гэтыя словы».
Госпадзе, ці ж вочы Твае не пазіраюць на праўду? Ты апанаваў іх горам, а яны не бядуюць, знішчыў іх, а яны адмовіліся прыняць павучанне; закамянілі твары свае горш за скалу, не хочуць навярнуцца.
І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел.
Мужы з Нінівы паўстануць перад судом разам з родам гэтым ды асудзяць яго, бо яны навярнуліся згодна пропаведзі Ёны; а вось, тут большы за Ёну!