бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
ЕРАМІІ 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў мне Госпад у дні цара Осіі: «Ці бачыў ты, што зрабіла ізраэльская адступніца? Аддалялася сабе на кожную высокую гару і пад кожнае зялёнае дрэва і распуснічала там. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў мне ГОСПАД у дні валадара Ёсіі: «Ці ты бачыў, што зрабіла [дачка] Ізраіля, адступніца? Яна хадзіла на кожную гару высокую і пад кожнае дрэва зялёнае, і чыжаложыла там. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь сказаў мне ў дні Ёсіі цара: ці бачыў ты, што рабіла адступніца, дачка Ізраіля? Яна хадзіла на кожную высокую гару і пад кожнае галінастае дрэва, і там распусьнічала. |
бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.
На гары вялікай і высокай расклала ты ляжанку сваю і туды ўзлезла, каб складаць ахвяры.
Да яго скіраваў Госпад слова ў дні Осіі, сына Амона, цара Юдэйскага, у трынаццатым годзе яго царавання,
Вярнуліся яны да даўнейшых беззаконняў бацькоў сваіх, якія не хацелі слухаць словы Мае, і яны пайшлі за багамі чужымі, каб ім служыць; дом Ізраэля і дом Юды зламалі дамову Маю, якую заключыў Я з бацькамі іх».
каб памяталі сыны іх пра ахвярнікі свае і пра ідалаў сваіх каля дрэў зялёных на высокіх узгорках, на гарах у полі.
І ўбачыла, што за ўсе ўчынкі распусныя, якіх дапусцілася Ізраэль адступніца, Я прагнаў яе і даў ёй пасведчанне аб разводзе. Але не спалохалася здрадніца Юда, сястра яе; але сама таксама пайшла чужаложыць.
Дакуль будзеш бадзяцца, дачка непакорлівая? Госпад бо стварыў навіну на зямлі: жанчына збавіць мужа.
Але яны не паслухалі Мяне, ды не схілілі вуха свайго, і пайшлі па жаданнях закамянеласці свайго ліхога сэрца; павярнуліся да Мяне спінаю, а не тварам,
Бо распуснічала ты на скрыжаванні кожнай дарогі, рабіла сабе ўзгоркі на кожнай плошчы; і не стала, як блудніца, каб браць плату за распусту,
і калі Я ўвёў іх у зямлю, над якою Я ўзняў руку Маю, каб даць яе ім, убачылі яны кожны ўзгорак высокі і кожнае густалістае дрэва, і ўсклалі там свае ахвяры, і выклікалі гнеў там ахвярамі сваімі; і там ускладалі свае пахкія ахвяры, і ўчынялі ўзліванні свае”.
Хоць бачыла гэта сястра яе Агаліба, але загарэлася яна пажадлівасцю і чужаложствам сваім яшчэ большым, чым распуснасць сястры яе.
А імёны іх: старэйшай — Агола, і сястры яе — Агаліба; і сталі яны Маімі, і нарадзілі сыноў і дачок; і імёны іх: Агола — Самарыя, а Агаліба — Ерузалім.
Народ Мой настаўлены, каб адвярнуцца ад Мяне, і прызываюць яго ўгору, але поруч не падымаюць яго.
На вяршынях гор складаюць ахвяру, і на ўзгорках кадзяць кадзіла, пад дубам і таполяй, і тэрэбінітам, бо засень ад іх добрая. Таму вашыя дочкі займаюцца распустай, нявесткі вашыя чужаложаць.
але і суддзяў не хацелі слухаць, паганячыся з чужымі багамі і ім пакланяючыся. Хутка збочылі яны з дарогі, якою ішлі бацькі іх, якія слухалі настаўленні Госпада, яны ж рабілі ўсё насуперак.