А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.
ЕРАМІІ 29:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я зраблю, што вы знойдзеце Мяне, — кажа Госпад, — і адмяню няволю вашу ды збяру вас з асяроддзя ўсіх народаў ды з усіх месцаў, у якія Я выгнаў вас, — кажа Госпад, — і дазволю вам вярнуцца ў месца, з якога Я перасяліў вас”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я буду знойдзены вамі, кажа ГОСПАД, і Я адмяню няволю вашую і зьбяру вас спасярод усіх народаў і з усіх месцаў, у якія Я выгнаў вас, кажа ГОСПАД, і вярну вас у месца, з якога Я выгнаў вас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І буду Я знойдзены вамі, кажа Гасподзь, і вярну вас з палону і зьбяру вас з усіх народаў і з усіх мясьцінаў, куды Я выгнаў вас, кажа Гасподзь, і вярну вас у тое месца, адкуль перасяліў вас. |
А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.
Дзеля таго стане кожны святы маліцца Табе ў час адпаведны. Калі нават узнімуцца велічэзныя воды, да яго не наблізяцца яны.
Але пашкадуе Госпад Якуба і зноў абярэ Сабе з Ізраэля, ды ўчыніць, каб яны спачывалі на зямлі сваёй; далучыцца да іх чужынец ды прыстане да дому Якуба.
Скажу поўначы: “Аддай!” і поўдню: “Не забараняй! Прывядзі сыноў Маіх здалёк і дачок Маіх з канцоў зямлі”.
Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.
І будзе: калі вырву Я іх, то зноў пашкадую іх і вярну іх назад, кожнага да спадчыны сваёй і кожнага — у зямлю сваю.
“Навярніцеся, сыны, якія адвярнуліся ад Мяне, — кажа Госпад, — бо Я — Госпад ваш; і Я вазьму вас, аднаго з горада і двух з роду, і завяду вас на Сіён.
Дык не бойся, слуга Мой, Якуб, — кажа Госпад, — не палохайся, Ізраэль, бо вось, Я вызвалю цябе з зямлі далёкай і патомства тваё з зямлі палону іх, і вернецца Якуб, і адпачне, і бяспечны будзе, і не будзе каго яму баяцца,
Гэта кажа Госпад: “Вось, Я зноў вярну лёс палатак Якуба і з’яўлю міласэрнасць для паселішчаў яго, і адбудуецца горад з руін яго, і палац будзе стаяць на сваім месцы.
Бо вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я змяню лёс народа Майго, Ізраэля і Юды, — кажа Госпад, — і вярну іх зноў у зямлю, якую Я даў бацькам іх, і возьмуць яны яе ва ўласнасць”».
Гэта кажа Госпад: «Хай супакоіцца твой голас ад плачу і вочы твае ад слёз, бо ёсць узнагарода за працу тваю, — кажа Госпад, — і яны вернуцца з зямлі варожай.
Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дагэтуль будуць гаварыць гэтае слова ў зямлі Юдэйскай і ў гарадах яе, калі Я перамяню лёс іх: “Хай дабраславіць цябе Госпад, жытло справядлівасці, гара святая”.
Выявіў Госпад справядлівасць нашу, хадземце і раскажам на Сіёне пра справу Госпада, Бога нашага!
І будуць выбіраць лепш смерць, чым жыццё, усе, хто застанецца з гэтага племені ліхога па ўсіх месцах, у якія Я выганю іх, — кажа Госпад Магуццяў.
І скажы ім: вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я вазьму ізраэльцаў пасярод народаў, да якіх яны пайшлі, і збяру іх з усіх бакоў, і ўвяду іх у Сваю зямлю,
Дзеля гэтага вось што кажа Госпад Бог: “Цяпер Я змяню долю Якуба, і пашкадую ўвесь дом Ізраэля, і прыму руплівасць пра Сваё святое імя.
Вярну з палону народ Мой ізраэльскі; і адбудуюць яны зруйнаваныя гарады, і абжывуцца ў іх, і будуць закладаць вінаграднікі, і будуць піць віно з іх, і вырасцяць сады, і будуць есці плады з іх.
Але яны не ведаюць намераў Госпада і не разумеюць пастановы Яго, што сабраў Ён іх, як снапы на таку.
у той час, калі Я прывяду вас, і ў той час, калі збяру вас. Бо дам вам імя і славу між усімі народамі на зямлі, калі змяню долю вашу на вачах вашых,» — кажа Госпад.
А Ісая адважыўся сказаць: «Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне; яўна аб’явіўся Я тым, якія пра Мяне не пыталіся».
«Калі споўняцца на табе ўсе гэтыя словы, дабраславенне і праклён, якія я абвясціў перад абліччам тваім, і ты прымеш іх у сэрца сваё сярод усялякіх народаў, па якіх раскідаў цябе Госпад, Бог твой,
тады адменіць Госпад, Бог твой, няволю тваю, і пашкадуе цябе, і зноў збярэ цябе з усіх народаў, сярод якіх цябе перад тым расцярушыў.
і ўвядзе ў зямлю, якой валодалі бацькі твае, і атрымаеш яе, і зробіць Ён цябе шчаслівейшым і павялічыць цябе больш за бацькоў тваіх.
Бо дзе ж ёсць другі народ такі вялікі, які б меў так блізкіх сабе багоў, як Госпад, Бог наш, Які бывае з намі, калі мы Яго прызываем?