І было адкрыта мне ў вушы Госпадам Магуццяў: «Не будзе, пэўна, адпушчана вам гэтая правіннасць, пакуль не паўміраеце», — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
ЕЗЭКІІЛЯ 24:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нячыстасць твая — жахлівая, бо Я захацеў ачысціць цябе, і ты не ачысціўся ад бруду твайго; але не будзеш ачышчаны, пакуль не супакою Я гнеў Мой супраць цябе. Біблія (пераклад А.Бокуна) У нячыстасьці тваёй распуста. Хоць Я чысьціў цябе, але ты не ачысьціўся ад нячыстасьці тваёй. Дзеля гэтага ня будзеш ачышчаны, пакуль не супакоіцца лютасьць Мая супраць цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У нечысьці тваёй такая мярзота, што колькі я ні чышчу цябе, ты ўсё нячысты; ад нечысьці тваёй ты і далей не ачысьцішся, пакуль лютасьці Маёй Я не спатолю над табою. |
І было адкрыта мне ў вушы Госпадам Магуццяў: «Не будзе, пэўна, адпушчана вам гэтая правіннасць, пакуль не паўміраеце», — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
твае чужаложніцтвы і ржанне тваё, ліхота распусты тваёй; на ўзгорках і ў полі бачыў Я агіднасці твае. Гора табе, Ерузалім, не ачысцішся! Дакуль жа?»
Слухаў Я і пачуў перасяленца Эфраіма: «Пакараў Ты мяне, і я навучаны, як нерахманае цяля. Навярні мяне, і я навярнуся, бо Ты — Госпад, Бог мой!
На краях шатаў яго — бруд, не ўспамінае ён пра будучыню сваю, страшна зняважаны ён, не мае нікога, хто б пацешыў. «Пабач, Госпадзе, гора маё, бо перамогу бярэ вораг».
І заспакою Я Мой гнеў на цябе ды адвяду лютасць Маю ад цябе; і супакоюся, і ўжо болей не буду гневацца.
«Сын чалавечы, скажы яму: “Ты — зямля, на якую не ўпаў дождж, ані лівень у дзень абурэння,
Пастаў таксама гэты кацёл пусты на вугалі, каб напалілася медзь яго і загарэлася, і каб унутры яго растапілася яго нячыстасць ды каб знікла ржа яго.
Адна трэцяя частка твая памрэ ад пошасці і загіне пасярод цябе ад голаду; і адна трэцяя частка твая ўпадзе ад меча ў ваколіцах тваіх; а адну трэцюю частку тваю Я раскідаю на ўсе вятры і выцягну меч на іх.
І супакоіцца абурэнне Маё, і супакою на іх лютасць Маю, і спыню гнеў; і даведаюцца яны, што Я, Госпад, прамовіў гэта ў руплівасці Маёй, калі вылью гнеў Мой на іх.
Такім чынам, і Я буду дзейнічаць у абурэнні: вока Маё не пашкадуе, і не злітуюся, і калі будуць прызываць Мяне з крыкам, Я іх не выслухаю».
Калі захацеў вылечыць Ізраэля, яўнай сталася праступнасць Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны дапусціліся лгарства: злодзей уваходзіць, а на дварэ рабуюць разбойнікі.
Калі па вымыцці святар убачыць, што пляма не змяніла свайго віду, то гэта рэч нячыстая, хоць і пляма не пашырылася. Спаліш тое агнём, бо прымяшалася зараза ці з аднаго, ці з другога боку.
Калі ж пляма зноў закрасавала ў доме, хоць вырвалі каменні, а дом абскрэблі і абтынкавалі іншай глінай,
Не слухае ён голасу, не прымае перасцярогі; не спадзяецца на Госпада, не туліцца да свайго Бога.
Я казаў: “Бойся цяпер Мяне, прымі настаўленне! І не знікне з яго вачэй усё, за што Я яго пакараў”. Аднак спяшаліся яны апаганьваць усе ўчынкі свае.
І паклікаў Ён мяне, і прамовіў да мяне гэтыя словы: «Вось, яны бягуць у зямлю паўночную, і яны супакояць Дух Мой у зямлі паўночнай».
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.
Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто апаганены, няхай больш апаганьваецца, і справядлівы няхай яшчэ павялічвае справядлівасць, і святы няхай яшчэ больш усвячаецца.