Яны не паслухалі, але цвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іх, якія не захацелі верыць Госпаду, Богу свайму.
ЕЗЭКІІЛЯ 2:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў: «Сын чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраэля, да народа адступнікаў, што адвярнуліся ад Мяне; яны і бацькі іх выступаюць супраць Мяне аж да сённяшняга дня. Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў мне: «Сыне чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраіля, да народу бунтаўнікоў, якія бунтуюцца супраць Мяне; яны і бацькі іхнія выступаюць супраць Мяне да дня сёньняшняга. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ён сказаў мне: «сыне чалавечы! Я пасылаю цябе да сыноў Ізраілевых, да людзей непакорлівых, якія ўзбунтаваліся супроць Мяне; яны і бацькі іхнія здраднікі перад Мною да гэтага самага дня. |
Яны не паслухалі, але цвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іх, якія не захацелі верыць Госпаду, Богу свайму.
І адкінулі яны прыказанні Яго і запавет, які Ён заключыў з бацькамі іх, і сведчанні, якімі Ён звязаў іх, і пайшлі за марнасцямі і агіднасцю, і пайшлі за народамі, якія былі навокал іх, пра якіх загадаў ім Госпад, каб не рабілі яны так, як тыя рабілі.
ад часоў бацькоў нашых. Грашылі мы цяжка аж да гэтага дня, і дзеля праступкаў нашых мы самі, і цары нашы, і святары нашы аддадзены ў рукі цароў гэтых земляў, і на меч, і ў няволю, і на рабунак, і на сорам, як і сёння.
Але ўгнявілі яны Цябе, і ўзбунтаваліся супраць Цябе, і пакінулі закон Твой; і пазабівалі прарокаў Тваіх, якія ім нагадвалі, каб вярнуліся да Цябе: ды дапусціліся вялікіх блюзненняў.
«Гора вам, сыны бунтаўнікі, — кажа Госпад, — таму што спаўняеце намеры, ды не ад Мяне, і заключаеце пагадненне, але не ў Маім духу, каб далучыць грэх да граху!
І сказаў мне Госпад: «Не кажы: “Я юнак”, бо ты пойдзеш да ўсіх, да каго Я цябе пашлю, і будзеш казаць усё, што Я табе даручу.
Будзем спаць у ганьбе нашай і пакрые нас сорам наш, бо зграшылі мы супраць Госпада, Бога нашага, мы і бацькі нашы, ад юнацтва нашага аж да гэтага дня, і не слухалі мы голасу Госпада, Бога нашага.
«Вазьмі скрутак для пісьма і запішы на ім усе словы, якія Я сказаў табе супраць Ізраэля ды Юды і супраць усіх народаў ад дня, калі Я пачаў гаварыць да цябе, ад дзён Осіі аж да гэтага дня.
І вось што сказаў Ярэмія ўсяму народу, мужчынам, жанчынам ды ўсім людзям, якія яму далі гэты адказ:
«Ці ж не тую ахвяру, якую складалі вы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма, вы і бацькі вашы, цары вашы і князі вашы, і народ зямлі, — ці не пра іх памятае Госпад, ці не яна ўзышла на сэрца Яго?
«Стань у браме дома Госпада і прамаўляй там гэтае слова і кажы: “Слухайце слова Госпада, кожны з Юдэі, якія ўваходзіце гэтымі брамамі, каб пакланіцца Госпаду.
«Кажы народу ўпорыстаму: “Ці вы не ведаеце, што гэта значыць?” Скажы: “Вось, прыбыў цар Бабілона ў Ерузалім, схапіў цара і князёў яго, і завёў іх да сябе, у Бабілон;
І раскажы за прыказку гэтаму бунтаўнічаму народу прыпавесць, і скажы яму: гэта кажа Госпад Бог: “Прыстаў кацёл да агню; прыстаў і налі ў яго вады.
І сказаў мне той чалавек: «Сын чалавечы, паглядзі вачамі сваімі, і паслухай вушамі сваімі, і сэрцам сваім зважай на ўсё, што я буду табе паказваць, бо прыведзены ты сюды на тое, каб было табе гэта паказана; паведамі дому Ізраэля пра ўсё, што ўбачыш».
І ўзяў мяне Госпад, калі я пасвіў статак, і сказаў мне Госпад: “Ідзі, праракуй народу Майму Ізраэлю”.
Бо, пачынаючы ад дзён бацькоў вашых, вы адступіліся ад законных прыказанняў Маіх і не пільнавалі іх. Навярніцеся да Мяне, і Я вярнуся да вас, — кажа Госпад Магуццяў. — І вы кажаце: “У чым маем мы навярнуцца?”
Майсей і Аарон сабралі народ перад скалою і сказалі яму: «Слухайце, бунтаўнікі! Ці зможам мы з гэтай скалы вывесці ваду для вас?»
Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Святому, як бацькі вашы, так і вы!
І як жа прапаведаваць, калі не пасылаюць? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі тых, якія дабравесцяць мір, абвяшчаюць добрую вестку!»
Памятай пра паслугачоў Сваіх, Абрагама, Ізаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласць народа гэтага і на бязбожнасць, а таксама грэх,