Ды цяпер пакайцеся перад Госпадам, Богам бацькоў вашых, і споўніце волю Яго, і адступіцеся ад народаў гэтай зямлі і ад жонак чужынак».
ЕЗЭКІІЛЯ 18:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму, дом Ізраэля, буду судзіць кожнага паводле яго шляхоў, — кажа Госпад Бог. — Навярніцеся і пакайцеся ва ўсіх сваіх грахах, і не будзе ў вас спакусы для злачыннасці. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага, дом Ізраіля, Я буду судзіць вас кожнага паводле шляхоў вашых, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад усіх злачынстваў вашых, і ня будзе вам нагоды для беззаконьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму Я буду судзіць вас, доме Ізраілеў, кожнага паводле шляхоў ягоных, кажа Гасподзь Бог; пакайцеся і адвярнецеся ад усіх злачынстваў вашых, каб бязбожнасьць ня сталася вам на спатыкненьне. |
Ды цяпер пакайцеся перад Госпадам, Богам бацькоў вашых, і споўніце волю Яго, і адступіцеся ад народаў гэтай зямлі і ад жонак чужынак».
Дык сказаў я ў сэрцы маім: «Справядлівага і бязбожнага будзе судзіць Бог, бо [прыйдзе] час на кожную рэч і на кожную справу».
Вартаўнік адказаў: «Прыходзіць раніцца, але таксама і ноч. Калі пытаецеся, то пытайцеся, навярніцеся, прыходзьце!»
І прыйдзе з Сіёна Збаўца, і да тых, якія вярнуліся назад ад правіннасці ў Якубе, звернецца Госпад.
калі гаварыў: “Навярніцеся кожны з ліхога свайго шляху ды ад найгоршых намераў вашых, і будзеце жыць у зямлі, якую даў Госпад вам і бацькам вашым спрадвеку і навечна.
«Навярніцеся, сыны, якія адвярнуліся ад Мяне, і Я вылечу адступніцтва ваша». — «Вось жа, мы прыходзім да Цябе, бо Ты — Госпад, Бог наш».
І пасылаў Я да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, падымаючыся на досвітку, пасылаючы і кажучы: “Навярніцеся кожны ад дарогі сваёй ліхой і выпраўце ўчынкі вашыя і не хадзіце за іншымі багамі, не пакланяйцеся ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым”. Але вы не прыхілілі вуха свайго і не паслухаліся Мяне.
Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Зрабіце добрымі шляхі вашы і ўчынкі вашы, і Я дам вам жыць на гэтым месцы.
Дзеля таго скажы дому Ізраэля: “Гэта кажа Госпад Бог: “Адвярніцеся і адыдзіце ад сваіх ідалаў, ды ад усіх сваіх агіднасцей адвярніце абліччы вашы”.
Калі ж бязбожнік адвернецца ад усіх сваіх грахоў, якіх дапусціўся, і будзе захоўваць усе прыказанні Мае і спаўняць закон і справядлівасць, будзе жыць, не памрэ.
І дом Ізраэля кажа: “Несправядлівая дарога Госпада”. Ці ж дарогі Мае несправядлівыя, доме Ізраэля, і ці не болей вашы дарогі несправядлівыя?
Я, Госпад, вырашыў: “Слова Маё споўніцца, і Я выканаю яго: не буду мець літасці, ані пашкадую, ані памілую. Асуджу цябе паводле тваіх паводзін і паводле тваіх ліхіх учынкаў”, — кажа Госпад».
Скажы ім: “Жыву Я, — кажа Госпад Бог, — не хачу смерці бязбожніка, але каб адвярнуўся бязбожнік ад дарогі сваёй і жыў. Адвярніцеся, адвярніцеся ад дарог сваіх найгоршых; і чаму маеце прападаць, дом Ізраэля?”»
І вы кажаце: “Несправядлівая дарога Госпада”. Я буду судзіць кожнага з вас, дом Ізраэля, паводле ўчынкаў яго».
Калі, аднак, перасцеражэш ты бязбожніка, каб адступіў ад сваіх дарог, і ён не адвернецца ад сваёй дарогі, ён сам памрэ ў злачыннасці сваёй, але ты вызваліў душу сваю.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог да іх: “Вось, Я Сам буду судзіць між авечкай сытай і худою;
І Я раскідаў іх паміж народаў, ды расцярушыліся яны па землях; Я асудзіў іх па паводзінах іх і па ўчынках іх.
Такім чынам, цяпер будуць яны трымаць далёка ад Мяне сваю нявернасць і трупы сваіх цароў, і Я буду жыць сярод іх заўсёды.
Цар будзе хадзіць у жалобе, і князь перапоўніцца страхам, і рукі народа гэтай зямлі будуць дрыжаць. Я зраблю ім паводле іх шляхоў і паводле іх судоў судзіць іх буду, і даведаюцца, што Я — Госпад”».
цяпер прыходзіць канец на цябе, і Я пашлю абурэнне Маё супраць цябе, і асуджу цябе паводле шляхоў тваіх ды залічу табе ўсе агіднасці твае.
Так было запісана ў законе Майсеевым — прыйшло на нас усё гэтае няшчасце; і не папрасілі мы аблічча Госпада, Бога нашага, каб адвярнуцца ад сваіх правіннасцей ды здабыць пазнанне Тваёй праўды.
І ты вярніся да Бога свайго; беражы любоў і закон і май заўсёды надзею ў Богу тваім.
Не будзьце, як бацькі вашы, якіх заклікалі даўнейшыя прарокі і казалі: “Пакіньце шляхі вашы ліхія і намеры вашы благія, — гэта кажа Госпад Магуццяў”; і яны не паслухалі і не звярнулі ўвагі на Мяне, — кажа Госпад. —
Зноў убачыце розніцу паміж справядлівым і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто не служыць Яму.
Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.
І збяруцца перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.
але перш тым, што ў Дамаску, і ў Ерузаліме, і ва ўсёй краіне Юдэі, і паганам прапаведаваў, каб пакаяліся ды навярталіся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага навяртання.
Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,
А пажадлівасць, пачаўшы, спараджае грэх, а грэх, калі бывае ўчынены, спараджае смерць.
І калі Айцом завеце Таго, Хто без аглядкі на асобы судзіць кожнага паводле яго ўчынкаў, дык у страху праводзьце час пражывання вашага,
Дзеля таго навярніся, бо калі не, дык хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мечам вуснаў Маіх.
Памятай тады, адкуль ты ўпаў, і навярніся, і выконвай першыя ўчынкі. Інакш бо прыйду да цябе хутка і зрушу твой светач са свайго месца, калі не навернешся.
І ўбачыў я перад пасадам памерлых, вялікіх і малых, што стаяць перад Богам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцця. І быў суд над памерлымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.
Вось, прыходжу хутка, і адплата Мая разам са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў яго.