А дзень гэты стане вам памятным днём, і святкаваць яго будзеце як урачыстасць у гонар Госпада ў вашых пакаленнях як вечны звычай.
ДРУГІ ЗАКОН 6:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прывяжы іх як знак да рукі сваёй, хай будуць яны быццам якая падвязка паміж вачэй тваіх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прывяжы іх як знак да рукі сваёй, няхай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і завяжы іх у знак на руку тваю, і хай будуць яны павязкаю над вачыма тваімі, |
А дзень гэты стане вам памятным днём, і святкаваць яго будзеце як урачыстасць у гонар Госпада ў вашых пакаленнях як вечны звычай.
Такім чынам, гэта будзе быццам знак на руцэ тваёй і быццам тое, што падвешана перад вачамі тваімі дзеля ўспаміну, бо Госпад дужаю рукою вывеў нас з Егіпта».
І вось, гэта будзе табе як знак у руцэ тваёй і як напамін у вачах тваіх, каб закон Госпадаў быў заўсёды ў вуснах тваіх; бо рукою дужаю вывеў цябе Госпад з Егіпта.
Хай міласэрнасць і праўда не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю сваю і запішы на скрыжалях сэрца свайго,
Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,
Дык пакладзіце гэтыя словы Мае ў сэрцах і ў душах вашых, і прывяжыце іх як знак на руках, і звяжыце іх, быццам якую падвеску, паміж вачэй вашых.