Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 11:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Дык пакладзіце гэтыя словы Мае ў сэрцах і ў душах вашых, і прывяжыце іх як знак на руках, і звяжыце іх, быццам якую падвеску, паміж вачэй вашых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І прыйміце гэтыя словы Мае ў сэрца вашае і ў душу вашую, і прывяжыце іх на знак на руку вашую, і няхай будуць яны павязкаю над вачыма вашымі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Дык вось, пакладзеце гэтыя словы Мае ў сэрца вашае і ў душу вашую і навяжэце іх як знак на руку сваю, і хай будуць яны павязкаю над вачыма вашымі;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 11:18
15 Крыжаваныя спасылкі  

У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.


Такім чынам, гэта будзе быццам знак на руцэ тваёй і быццам тое, што падвешана перад вачамі тваімі дзеля ўспаміну, бо Госпад дужаю рукою вывеў нас з Егіпта».


І вось, гэта будзе табе як знак у руцэ тваёй і як напамін у вачах тваіх, каб закон Госпадаў быў заўсёды ў вуснах тваіх; бо рукою дужаю вывеў цябе Госпад з Егіпта.


Сыне мой, не забывайся на закон мой, і хай сэрца тваё беражэ прыказанні мае;


Хай міласэрнасць і праўда не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю сваю і запішы на скрыжалях сэрца свайго,


І дам ім адно сэрца і шлях адзін, каб шанавалі Мяне ва ўсе дні, каб добра было ім і дзецям іх пасля іх.


Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,


і сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым усе словы, якія я вам сёння пераказваю, ды загадайце вашым дзецям берагчы і выконваць іх і спаўняць усе словы гэтага закону.


Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.


Таму неабходна нам пільна сачыць за тым, што мы чулі, каб часам не сысці з дарогі.


Таму я буду вам заўсёды прыгадваць гэта, хоць вы ведаеце і ўмацаваны ў цяперашняй праўдзе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы