ДЗЕІ 15:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Некаторыя, прыйшоўшы з Юдэі, навучалі братоў: «Калі не будзеце абрэзаны па звычаі Майсея, не можаце быць збаўлены». Біблія (пераклад А.Бокуна) І некаторыя, што прыйшлі з Юдэі, навучалі братоў: «Калі ня будзеце абрэзаны паводле звычаю Майсея, ня можаце быць збаўленыя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Некаторыя, што прыйшлі зь Юдэі, вучылі братоў: калі не абрэжацеся паводле абраду Майсеевага, ня можаце ўратавацца. |
Вось, Майсей перадаў вам абразанне, хоць яно не ад Майсея, але ад вашых продкаў, і вы абразаеце ў суботу чалавека.
У тыя дні, устаўшы пасярод братоў, – а там была грамада людзей каля ста дваццаці чалавек, – Пётра сказаў:
Тады Апосталы і старэйшыя з усёй царквою надумалі выбраць мужоў са свайго ліку: Юду, званага Барсабам, і Сілу, мужоў першых сярод братоў, ды паслаць іх у Антыёхію разам з Барнабам і Паўлам,
напісаўшы праз рукі іх гэтак: «Апосталы, і старэйшыя, і браты – тым, што жывуць у Антыёхіі, Сірыі і Цыліцыі, братам з паганаў, прывітанне!
Мы даведаліся, што некаторыя з нашых без нашага даручэння занепакоілі вас словамі, трывожачы сэрцы вашы, кажучы, што вы павінны быць абрэзаны і выконваць закон.
Дык, пасланыя царквою, ішлі яны праз Фэніцыю і Самарыю, расказваючы пра навяртанне паганаў, і прыносілі братам вялікую радасць.
А Юда і Сіла, якія і самі былі прарокамі, у частых прамовах пацяшалі братоў і ўмацоўвалі іх.
Але некаторыя з тых, што ўверылі з герэзіі фарысейскай, супрацівіліся, кажучы: «Трэба абрэзаць іх і загадаць трымацца закону Майсея!»
Чуючы гэта, яны славілі Госпада і сказалі яму: «Бачыш, брат, колькі тысяч юдэяў уверыла, ды ўсе яны рупліва берагуць закон.
Бо мы чулі, як ён казаў, што Ісус з Назарэта зруйнуе гэтае месца і пазмяняе звычаі, якія нам перадаў Майсей».
Потым, праз чатырнаццаць гадоў, я зноў пайшоў з Барнабам у Ерузалім, забраўшы з сабою і Ціта.
Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца, каб толькі не цярпець пераследу за крыж Хрыстоў.
Дык хай ніхто вас не асуджае за ежу або пітво, або з прычыны дня святочнага, ці маладзіка, ці суботы,
Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто філасофіяй і пустым ашуканствам паводле пераказу людзей, паводле стыхій свету, а не паводле Хрыста.