Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЛЯВІТ 12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Далей прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:

2 «Прамаўляй да сыноў Ізраэля і гавары ім: “Калі жанчына пачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай, як у дні месячных яна будзе нячыстай.

3 І ў восьмы дзень будзе абрэзаны хлопчык,

4 а яна трыццаць тры дні будзе заставацца ў крыві ачышчэння свайго, не будзе дакранацца да нічога святога, не будзе хадзіць у святыню, пакуль не скончацца дні яе ачышчэння.

5 Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні, як у дні месячніцы, і шэсцьдзесят шэсць дзён будзе заставацца ў крыві ачышчэння свайго.

6 Калі скончацца дні ачышчэння яе дзеля нараджэння сына або дачкі, хай прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпалення і маладога голуба або туркаўку ў ахвяру за грэх да дзвярэй палаткі сустрэчы ды перадасць святару.

7 Ён складзе іх у ахвяру перад Госпадам і ачысціць яе, ды так ачысціцца яна ад цячэння крыві сваёй. Гэта закон адносна той, якая нарадзіла сына або дачку.

8 Калі ж рука яе не знойдзе гэтага і не зможа яна ахвяраваць барана, хай возьме яна дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, аднаго — у ахвяру цэласпалення, другога — у ахвяру за грэх; гэтак ачысціць яе святар, і яна будзе ачышчаная”».

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы