Пасля гэтых здарэнняў сталася слова Госпада, прамоўленае да Абрама ў бачанні: «Не бойся, Абраме! Я — абаронца твой, і ўзнагарода твая вельмі вялікая».
ГАЛЯТАЎ 4:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так што ты ўжо не нявольнік, але сын; а калі сын, дык і спадкаемец Божы праз Хрыста. Біблія (пераклад А.Бокуна) Так што ты ўжо не слуга, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца Бога праз Хрыста. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму ты ўжо ня раб, а сын; а калі сын, дык і спадкаемец Божы празь Ісуса Хрыста. |
Пасля гэтых здарэнняў сталася слова Госпада, прамоўленае да Абрама ў бачанні: «Не бойся, Абраме! Я — абаронца твой, і ўзнагарода твая вельмі вялікая».
Знемаглося цела маё і сэрца маё. Скалой-апорай сэрца майго і доляй маёй вечнай — Бог.
Не падобная да іх спадчына Якуба, бо Ён — Той, Хто ўфармаваў усё, а Ізраэль — пакаленне спадчыны Яго, Госпад Магуццяў — імя Яму.
Але вось якім будзе запавет, які Я заключу з домам Ізраэля па тых днях, — кажа Госпад, — Я размяшчу закон Мой у нутры іх ды ў сэрцы іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Мне народам.
Ніхто не можа двум гаспадарам служыць, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму будзе адданы, а другім пагардзіць. Не можаце Богу служыць і мамоне.