Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 10:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Не падобная да іх спадчына Якуба, бо Ён — Той, Хто ўфармаваў усё, а Ізраэль — пакаленне спадчыны Яго, Госпад Магуццяў — імя Яму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Не такая, як яны, частка Якуба, бо Ён —Той, Які ўкшталтаваў усё, а Ізраіль — племя спадчыны Ягонай. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Не такая, як у іх, доля Якава; бо Бог яго ёсьць Творца ўсяго, і Ізраіль ёсьць жазло спадчыны Ягонай; імя Яго - Гасподзь Саваоф.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 10:16
28 Крыжаваныя спасылкі  

ГЭТ. Доля мая — Госпад: паабяцаў я пільнавацца слоў Тваіх.


Бо Госпад выбраў сабе Якуба, Ізраэля на ўласнасць Сваю.


Клічу я да Цябе, Госпадзе; кажу: «Ты — прыбежышча маё; удзел мой на зямлі жывых».


Словам Госпадавым створаны нябёсы і дыханнем вуснаў Яго кожная сіла іх.


Знемаглося цела маё і сэрца маё. Скалой-апорай сэрца майго і доляй маёй вечнай — Бог.


Успомні пра сход Твой, якім Ты завалодаў ад пачатку. Ты адкупіў жазло спадчыны Тваёй, гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.


Дык калі будзеце слухаць голас Мой і захоўваць запавет Мой, вы станецеся для Мяне асаблівымі сярод усіх народаў; бо Мая ўся зямля.


«Калі я знайшоў ласку перад абліччам Тваім, Госпадзе, малю, каб Ты пайшоў з намі; народ, што праўда, цвёрдага карка, але Ты прабач правіннасці нашыя і грахі і зрабі нас Сваёй спадчынай».


Усё зрабіў Госпад згодна Свайму ўласнаму намеру, таксама і бязбожніка зберагае на ліхі дзень.


Госпад Магуццяў дабраславіць яго, кажучы: «Дабраславёны народ Мой егіпецкі, і твор рук Маіх [народ] асірыйскі, і спадчына Мая, Ізраэль».


Я твару святло і твару цемру, спраўляю супакой і ствараю ліхоту: Я, Госпад, чыню ўсё гэта.


кажа Адкупіцель наш, імя Яго — Госпад Магуццяў, Святы Ізраэлеў. —


Раззлаваўся Я на народ Мой, апаганіў спадчыну Маю і аддаў іх у руку тваю, не аказала ты ім міласэрнасці, на старца ўсклала вельмі цяжкае ярмо тваё.


Я ж Госпад, Бог твой, Які турбуе мора, так што ўздымаюцца хвалі яго; Госпад Магуццяў — імя Маё.


Бо Хто стварыў цябе, будзе жаніхом тваім, імя Яго — Госпад Магуццяў, Адкупіцель твой — Святы Ізраэлеў! Называюць Яго Богам усяе зямлі.


Ён стварыў зямлю сілай моцы Сваёй, умацаваў сусвет мудрасцю Сваёй і розумам Сваім раскінуў нябёсы.


Няма нікога падобнага да Цябе, Госпадзе! Магутны Ты, і вялікае імя Тваё ў магутнасці!


Гэта кажа Госпад, Які дае сонца, як свяціла дня, парадак месяцу і зоркам, як свяцілам ночы, Які хвалюе мора, што шумяць хвалі яго, імя Яму — Госпад Магуццяў:


Ты чыніш міласэрнасць тысячам і аддаеш за грахі бацькоў ва ўлонне сыноў іх пасля іх; Божа вялікі і магутны, імя Якога — Госпад Магуццяў!


«Гэта кажа Госпад, Які задумаў стварыць гэта, Госпад, Які задумаў уфармаваць тое і ўмацаваць, імя Яму — Госпад:


Я жывы, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў імя Яго, — бо як Табор сярод гор і як Кармэль на беразе мора, прыйдзе ён.


Але вызваліцель іх моцны, Госпад Магуццяў імя Яго. Справядліва будзе Ён бараніць справу іх, каб даць супакой зямлі і ўстрывожыць жыхароў Бабілона.


Не такая доля Якуба, як гэтая, бо Ён — Той, Хто стварыў усё, а Ізраэль — племя спадчыны Яго, Госпад Магуццяў — імя Яго.


«Частка мая — Госпад, — кажа душа мая, — таму і чакаць буду Яго».


бо вось, Ён — Той, Хто творыць горы і выклікае вецер, аб’яўляе чалавеку намер яго, выклікае зару і цемру, ходзіць па вышынях зямных; імя Яго — Госпад, Бог Магуццяў”.


І будзе валодаць Госпад Юдаю, Сваёй спадчынай у святой зямлі, і выбера Сабе зноў Ерузалім.


Уласнасць Госпада народ Яго. Якуб — удзел спадчыны Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы