І, бачачы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: «Чаму з мытнікамі і грэшнікамі есць ваш Настаўнік?»
ГАЛЯТАЎ 2:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мы па прыродзе юдэі, а не з паганаў грэшнікі, Біблія (пераклад А.Бокуна) Мы паводле прыроды Юдэі, а не з паганаў грэшнікі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мы з прыроды Юдэі, а не зь язычнікаў грэшнікі; |
І, бачачы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: «Чаму з мытнікамі і грэшнікамі есць ваш Настаўнік?»
кажучы: “Трэба Сыну Чалавечаму быць выдадзеным у рукі грэшных людзей, і быць укрыжаваным, і на трэці дзень уваскрэснуць”».
Дык што? Ці мы маем перавагу? Аніякай! Ужо раней мы даказалі, што і юдэі, і грэкі – усе пад грахом,
Таму – па веры, каб з ласкі, каб абяцанне было надзейным для кожнага нашчадка, не толькі для таго аднаго, хто з закону, але і для таго, хто з веры Абрагама, – ён жа бацька ўсіх нас, –
Калі ж мы, шукаючы апраўдання ў Хрысце, аказаліся самі грэшнымі, ці ж Хрыстос – паслугач граху? Аніколі.
Між імі і мы калісьці жылі ўсе ў пажадлівасцях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі мы па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя.
хоць я мог бы спадзявацца і на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык тым больш я:
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
і выслаў цябе Госпад у дарогу, і сказаў: “Ідзі і пакладзі праклён на Амалека, і ваюй з імі аж да поўнага вынішчэння іх”.