А ў каўчэгу не было нічога, апрача дзвюх каменных табліц, якія туды паклаў Майсей у Гарэбе, калі Госпад заключыў запавет з сынамі Ізраэля ў час іх выхаду з зямлі Егіпецкай.
ВЫХАД 25:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўкладзі ў каўчэг сведчанне, якое Я дам табе. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пакладзі ў каўчэг адкрыцьцё, якое Я дам табе. |
А ў каўчэгу не было нічога, апрача дзвюх каменных табліц, якія туды паклаў Майсей у Гарэбе, калі Госпад заключыў запавет з сынамі Ізраэля ў час іх выхаду з зямлі Егіпецкай.
І ён вывеў сына цара і ўсклаў на яго вянец і сведчанне; і паставілі яны яго царом, і намасцілі яго, і, пляскаючы ў далоні, крычалі: «Хай жыве цар!»
І вывелі сына цара, і ўсклалі яму дыядэму і сведчанне ды паставілі яго царом. Таксама Ёяда першасвятар і сыны яго намасцілі яго; і загаманілі ўголас, і сказалі: «Хай жыве цар!»
І прасунь заслону ў аплікі, за ёю пакладзі каўчэг сведчання, і хай ім аддзяляецца месца святое ад найсвяцейшага.
у палатцы сустрэчы па-за заслонай, што павешана перад сведчаннем. І будуць запальваць яго Аарон і сыны яго, каб ад вечара да раніцы гарэў перад абліччам Госпадавым. Гэта хай будзе пастанова вечная на ўсе пакаленні для сыноў Ізраэля.
І, калі сатрэш на найдрабнейшы парашок яго часткі, пакладзі яго перад сведчаннем у палатцы сустрэчы, дзе Я буду сустракацца з табой: хай будзе вам кадзіла святое святых.
І пастаў ахвярнік перад заслонай, якая вісіць перад каўчэгам сведчання, перад перамольняй, якой зачыняецца сведчанне, дзе Я буду з табой сустракацца.
І па спыненні гэтае размовы на гары Сінай даў Госпад Майсею дзве каменныя табліцы сведчання, напісаныя пальцам Божым.
І вярнуўся Майсей з гары, несучы ў руцэ сваёй дзве каменныя табліцы запавету, спісаныя з абодвух бакоў і зробленыя
І, калі Майсей сыходзіў з гары Сінай, ён трымаў дзве табліцы сведчання, і не ведаў ён, што скура твару яго ззяла з-за размовы яго з Госпадам.
Вось падрахунак выдаткаў на скінію, на скінію сведчання, які быў зроблены па загадзе Майсея з дапамогаю левітаў пад наглядам Ітамара, сына Аарона святара.
Ён узяў сведчанне і паклаў яго ў каўчэг, і, прасунуўшы скрозь жэрдкі, накрыў зверху перамольняй.
І пакладзі іх у палатцы сустрэчы перад каўчэгам сведчання, дзе Я з вамі сустракаюся.
Нашы бацькі мелі ў пустыні палатку сведчання; як загадаў Той, Хто гаварыў з Майсеем, каб ён зрабіў яе на ўзор, які бачыў.
«Вазьміце гэтую кнігу закону і пакладзіце яе побач з каўчэгам запавету Госпада, Бога вашага, каб была яна там сведкам супраць цябе.
у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абкладзены з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету,